Тэатр

Прэм'ерны паказ спектакля РТБД упершыню пройдзе анлайн

Упершыню ў гісторыі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прэм'ерны паказ спектакля пройдзе ў фармаце анлайн-трансляцыі. 12 мая на відэасэрвісе Voka тэатр прадставіць гледачам новы спектакль са свайго рэпертуару — трагікамедыю з жыцця дзяржслужачых «Профіт». Як паведамляе сайт сэрвіса, паглядзець пастаноўку можна будзе бясплатна, у тым ліку і за межамі Беларусі. 

Спектакль «Профіт» пастаўлены на беларускай мове па матывах п'есы Аляксандра Астроўскага «Прыбытковае месца». Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіў мастацкі кіраўнік РТБД Аляксандр Гарцуеў. П'еса прыкметна змянілася: некаторыя сцэны радыкальна пераробленыя, у дзеянне ўведзены новы персанаж, а самі падзеі разгортваюцца не ў сярэдзіне 19-га стагоддзя, а ў пачатку 21-га.

Ролю галоўнага героя, сумленнага ідэаліста Жадава, у спектаклі выканае Арцём Курэнь. Ганна Семяняка на прэм'еры 12 мая сыграе яго жонку Паліну, а галоўнага антаганіста Жадава — прагматычнага кар'ерыста Белагубава — у гэты вечар увасобіць Максім Шышко. Акрамя іх, у спектаклі будуць задзейнічаны Максім Брагінец, Гражына Быкава, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч, Андрэй Дабравольскі, Наталля Халадовіч, Мікалай Стонька і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў. 

Прэм'ерны анлайн-паказ спектакля «Профіт» на Voka адбудзецца 12 траўня ў 19:00. Усе ахвотныя змогуць паглядзець яго бясплатна і без аўтарызацыі на сайце voka.tv або ў дадатку Voka для Android і iOS. Больш за тое, трансляцыя будзе даступная і за межамі Беларусі, таму прэм'еру пастаноўкі без перабольшання можна назваць сусветнай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас20

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы беспрацоўны ўдарыў беларускага доктара за тое, што той адбірае працу ў палякаў28

Пяскоў: Пуцін не адхіляў мірнага плана ЗША1

Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы ў дачыненні да Верамейчыка і Грачыхі3

Ці паспеюць беларускія спартоўцы адабрацца на Зімовую Алімпіяду?

«Я глыбока паважаю беларусаў, з якімі служу». Гутарка з амерыканскім медыкам палка Каліноўскага1

Беларусаў эвакуявалі са Шры-Ланкі, дзе бушуе цыклон1

Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу63

Пасольствы Францыі і Швейцарыі зрабілі адвэнтавы каляндар проста са сваіх вокнаў5

У Мінску вырашаюць пытанне з пусткамі ў Каменнай Горцы і Дамброўцы — замест іх могуць з'явіцца паркоўкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас20

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць