Грамадства3838

Севярынца затрымалі каля дома. Людзі спрабавалі яго адбіць

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманых актывістаў за сёння ў беларускіх гарадах.

У Мінску быў затрыманы Павел Севярынец. Яго затрымалі каля дома. Відавочцы затрымання спрабавалі яго адбіць ад людзей у цывільным.

Фота Радыё Свабода.

Таксама стала вядома пра затрыманне Вольгі Нікалайчык.

Каля 10.30 гадзін раніцы ў Мінску затрыманы Алег Баброўскі — сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДПС, побач з якімі быў мікрааўтобус цёмнага колеру. У яго забралі ўсе падпісныя лісты, сталы і нават палатку. Акрамя таго, у Алега Баброўскага было каля 1500 сабраных подпісаў выбаршчыкаў. Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна Мінска, а асабісты аўтамабіль ужо адбуксавалі на штрафстаянку.

Прэтэндэнтка ў кандыдаты Вольга Кавалькова паведаміла праваабаронцам, што сябра яе ініцыятыўнай групы Валянціна Фралова затрымала міліцыя.

У Гомелі затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Шабалін. Яму ўручылі позву і сказалі, што трэба праехаць у аддзяленне. Пасля Аляксандра Шабаліна адвезлі ў Навабеліцкі РАУС, нібыта ён з'яўляецца сведкам па справе аб крадзяжы. Начальнік РАУС сказаў актывісту, што ў яго ёсць некалькі спраў, па якіх ён можа затрымаць Шабаліна ў якасці сведкі.

Затрыманы Аляксей Дамінкоў. Брат Аляксея паведаміў, што хлопца пільнавалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, а потым затрымалі. Міліцыянеры не прадстаўляліся, а затрыманаму завязалі рукі рамянём. 

Брату забаранялі весці відэазапіс. Але Аляксей Дамінкоў паспеў сказаць, што яго затрымалі, каб ён не патрапіў на пікет па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. 

Цяпер пад домам самога брата — Паўла Дамінкова — каля 2.5 гадзін дзяжурыць машына з супрацоўнікамі міліцыі, запаркаваная насупраць яго асабістага аўтамабіля. 

Стала вядома, што Сяргей Маслаў паехаў а пятай раніцы з Чачэрска ў Гомель, каб паставіць подпіс за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. А 13-й гадзіне дня перастаў выходзіць на сувязь. Увесь гэты час пад яго домам дзяжураць міліцыянеры. Раней Сяргей Маслаў адбываў адміністрацыйны арышт у 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 7 траўня. 

Каментары38

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць