У Чэхіі сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі, мінімум двое загінулых, 30 пацярпелых
У Чэхіі лоб у лоб сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі, у выніку загінулі мінімум два чалавекі, каля 30 пацярпелі, паведамляе CT24.
Два пасажырскія цягнікі сутыкнуліся на лініі паміж Пернінкай і Новым Гамры ў раёне Карлавых Вар каля 15:00.
Паводле інфармацыі чэшскага тэлебачання, якое спасылаецца на ратавальнікаў, загінулі мінімум два чалавекі.
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары