Каля Бераставіцы загінула рыба праз выкід хімічных рэчываў. Распачалі крымінальную справу
У канцы чэрвеня 2020 года ў рацэ Бераставічанка каля вёсак Паплаўцы і Ёдзічы Бераставіцкага раёна адбылася масавая гібель рыбы, паведамляе пракуратура.
Вынікі лабараторных даследаванняў проб вады паказалі, што колькасць хімічных і іншых рэчываў перавышала нарматывы гранічна дапушчальных канцэнтрацый.
Сума шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю забруджваннем ракі, склала больш за 53 тысячы рублёў.
Завялі крымінальную справу па ч.2 арт.272 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Каментары