Грамадства1717

Валерый Цапкала: Калі ў Беларусі будзе горача, я прыеду раней за 9 жніўня

 Валерый Цапкала плануе вярнуцца ў Беларусь, магчыма, да асноўнага дня галасавання на выбарах. Пра свой ад'езд, прычыны, якія гэтаму папярэднічалі, Валерый Цапкала распавёў TUT.BY па тэлефоне.

Фота Надзеі Бужан

— Валерый, чаму вы з'ехалі з краіны?

— У мяне ёсць добрыя сябры ў праваахоўных органах. І калі з аднаго органа з трох літар паступілі звесткі, я часова вырашыў не паказваць, дзе я знаходжуся. Але калі ўжо з другога органа з трох літар мне сказалі дакладна, што дадзена каманда пра мой арышт, я стаў падумваць пра тое, каб з'ехаць. І ў гэты час да дзяцей у школу прыйшлі работнікі пракуратуры і пачалі ў настаўнікаў, завуча, дырэктара школы патрабаваць, каб яны падпісвалі нейкія паперы ў дачыненні да нашага дзіцяці. Я не ведаю, што за характар папер, але адна з настаўніц прыйшла вельмі ўсхваляваная і распавяла нам. Таму я забраў дзяцей і павёз у Маскву, — кажа Цапкала.

— Ведамства з трох літар — гэта МУС ці КДБ?

— І тое, і другое.

- Калі вам першы раз паступілі званкі з папярэджаннямі і калі другі?

— Першы быў два тыдні таму, да пасяджэння ЦВК аб нерэгістрацыі. Гэта была адна з прычын, чаму я не пайшоў у ЦВК і адправіў туды сваю давераную асобу, таму што рэальна я разумеў, што гэта палітычнае рашэнне і не меў ніякіх ілюзій адносна таго, што я не буду зарэгістраваны і не будзе зарэгістраваны Віктар Бабарыка. Я чамусьці думаў, што і Святлану Ціханоўскую не зарэгіструюць, але Лукашэнка, мабыць, усё ж такі вырашыў, што з мужыкамі яму не справіцца, а вось справіцца з хатняй гаспадыняй ён зможа. Але сітуацыя настолькі разгайдалася, грамадства прачнулася, што я думаю, калі сёння будуць сумленныя выбары, ён прайграе любому кандыдату, які будзе рэальна яму супрацьстаяць. Другі раз мяне папярэдзілі нядаўна.

— Якія ў вас планы ў Маскве?

— Я планую рабіць прэс-канферэнцыі ў Маскве, ва Украіне, у адной з еўрапейскіх краін і ў ЗША. Калі эпідэміялагічная сітуацыя не перашкодзіць, я праеду з шэрагам прэс-канферэнцый, раскажу, што адбываецца ў Беларусі. Натуральна, заклікаць Расію, ЕС і ЗША не прызнаваць выбары, калі яны будуць фальсіфікаваныя. Я хачу паказаць сутнасць беларускага рэжыму. Лічу, што мы і так ужо нямала зрабілі, што паказалі, што Лукашэнка ізгой у пэўнай частцы беларускага грамадства, а цяпер мая задача будзе паказаць, што ён такім з'яўляецца і ў свеце. Каб ён быў ізгоем і ўнутры краіны, калі ён фальсіфікуе выбары, і каб такім жа чынам яго ўспрымалі і за мяжой.

- Ваша жонка засталася ў Беларусі. Вы не хвалюецеся за яе? Вы не абмяркоўвалі, каб з'ехаць усёй сям'ёй?

- Вядома, я хвалююся. Але я проста разумею, як можна націснуць і як рэжым націснуў на Ірыну Халіп, калі яе і мужа затрымалі, а дзіця маглі забраць. Мы ўяўляем сабе гэты рэжым і на што яны здольныя. Калі ўжо каманда пракуратуры высадзілася ў школе дзяцей, то гэта не проста так. Таму мы ўяўляем, што калі б мы ўдваіх з Веранікай апынуліся ў гэтай сітуацыі, то гэта была б катастрофа для нашых дзяцей, для нас і той справы, якую мы робім.

Апытанка

Каментары17

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА1

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА1

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць