Літаратура66

Андрусь Храпавіцкі. Я баюся суседзяў

Вельмі адвольны пераклад з ангельскай песьні Дэвіда Боўі «I am afraid of Americans».

Вельмі адвольны пераклад з ангельскай песьні Дэвіда Боўі «I am afraid of Americans».

Ёнас – літовец, для мяне жамойт
Ён скраў маю гісторыю, вой-вой-вой
Але наша войска летувіскіх зграй
Выгане і верне нам віленскі край

Я баюся літоўцаў
Я баюся ЕС
Ня лезьце пачвары
Ў мой этнагенэз

Янак – паляк, але родам адсюль
Мае карту паляка гэты куркуль
Ён ня ведае мовы, а яшчэ, яго маць,
Ён марыць Гародню ад РБ адарваць

Я баюся палякаў
Я баюся ЕС
Ня лезьце пачвары
Ў мой этнагенэз

Яніс – латыш, служыў у СС
Цяпер у пашане ССаўцы спрэс
У суседняй дзяржаве яны каралі
Нічога вас хутка бамбануць маскалі

Латышоў я баюся
Я баюся ЕС
Ня лезьце пачвары
Ў мой этнагенэз

Іван – расіянін, хітры маскаль
Жыве тут як дома, адгэтуль мараль
Беларусь будзе вольнай толькі калі
Адсюль пазьязджаюць усе маскалі

Я баюся расейцаў
Бо расейцы тут спрэс
Ня лезьце пачвары
Ў мой этнагенэз

Іван — украінец, якога хера Іван?
Схаваны кацап, нетутэйшы пацан!
Хай валіць адсюль на паўднёвы ўсход
Ня лезьце хахлы ў мой агарод!

Я баюся ўкраінцаў
Я баюся хахлоў
Валіце з Палесься
Ўкраінцы дамоў!

Бог — гэта беларус
Бог — гэта беларус
Бог — гэта беларус
Бог — гэта беларус
Бог — гэта беларус
Бог — гэта беларус

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа34

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

«Дапамажыце — дах». Магілёвец з інваліднасцю, дом якога пацярпеў ад буры, павесіў на хату абвестку з просьбай пра дапамогу

Затрыманы па справе забойства Андрэя Парубія — 52-гадовы жыхар Львова

Бярозаўская пенсіянерка хацела паскардзіцца Лукашэнку на малую пенсію, але атрымала за гэта 10 сутак13

Урсула фон дэ Ляен і Гітанас Наўседа абляцелі мяжу Літвы і Беларусі11

ГУР Украіны ўдарыла па расійскіх аб’ектах у Крыме: знішчаны верталёты і вайсковы буксір

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа34

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць