У чацвер, 6 жніўня, у парку Дружбы народаў кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская збіралася правесці вялікі канцэрт-мітынг. Там павінны былі выступіць Volski, J:Мors, Nizkiz, Tor Band, «Крама».
Але там збіраюцца правесці ўласнае мерапрыемства ўлады, адзначыўшы Дзень чыгуначных войскаў. У парк прыедзе выстава ваеннай тэхнікі, выступіць калектыў песні і танца Узброеных сіл.
Мінск-навіны паведамляюць, што плануецца таксама выступ арт-групы «Беларусы», «Песняроў», а таксама Жанэт, Аляксандры Гайдук і Аляксандра Саладухі.
-
У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы — бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»
-
У Мінску паставілі бронзавы помнік качцы, якая летась стала любіміцай сталіцы
-
Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода
Каментары