Культура55

Мастацкі кіраўнік Купалаўскага Мікалай Пінігін: Звальненне было адзіным магчымым крокам

З Купалаўскага тэатра звольнілі 58 чалавек: сышлі ўсе рэжысёры і вялікая частка артыстаў. Разам з імі звольнены і мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін.

«Заявы на звальненне былі па асабістым жаданні. Сёння іх задаволілі.

Што адбываецца ў самім тэатры, я не ведаю, нас не пускаюць. Мне ўчора казаў вахцёр: вас пускаць забаронена. На ўваходзе таксама дзяжурыла міліцыя, — распавёў Пінігін. — Я размаўляў з новым дырэктарам, ён нармальны чалавек, які разумее, што яго часова паставілі. Ды і гэта ж не ён прымаў рашэнні, вы ж разумееце. Ім кіруюць.

Ці спрабавалі ўлады неяк захаваць калектыў, я не ведаю. Персанальна са мной ніхто на гэтую тэму не гаварыў».

Мікалай Пінігін кажа, што не шкадуе пра звальненне.

«Апошнім часам тэатр быў на пад’ёме, добра глядач ішоў… Але ж што рабіць. Такое бывае, — кажа ўжо былы мастацкі кіраўнік. — Кожны сам вырашаў, што рабіць. Не было такога, што мастацкі кіраўнік сыходзіў і пацягнуў усіх за сабой — не. І Латушка казаў трупе: вы павінны сустрэць 100-гадовы юбілей, не звяртайце ўвагу. Але я лічу, што паступіў правільна, гэта быў адзіны магчымы крок.

Што буду рабіць далей, пакуль не ведаю. Сёння я ў вёсцы на Віцебшчыне, адпачываю.

Адзінае, што дакладна не пайду ў палітыку. Ніколі гэтым не займаўся і не хацеў. Нават калі быў Беларускі народны фронт, я спачуваў, але не ўдзельнічаў.

Ці не планую я адкрыць свой тэатр? Гэта што — мастацкая самадзейнасць? Аматарскі калектыў? Я не ведаю. Тэатры за рэдкімі выключэннямі не бываюць прыватнымі. Калі яны прыватныя, то гэта папса, проста людзі з кепскім густам зарабляюць на квітках: так званае дэмакратычнае мастацтва. Бо тэатр гэта вельмі затратная рэч, таму дзяржава і фінансуе тэатры». 

Каментары5

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць