Афіша

У Мінску пройдзе выстава графікі Анджэя Струмілы

Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі Саюз мастакоў, Беларуская Дзяржаўная Акадэмія мастацтваў запрашаюць 6 мая а 17-й гадзіне на адкрыццё выставы графікі Анджэя Струмілы “Зямлі майго Бацькі”. Вернісаж адбудзецца ў галерэі “Акадэмія” па адрасе: Мінск, вул. Сурганава, 14.

Выстава працягнецца да 31 мая.

Анджэй Струміла:

- У дзяцінстве я ўяўляў сабе, што высока над намі знаходзіцца неба-рай, поўнае каляровых птушак, і што страла, высока выпушчаная з добрага лука, вярнуўшыся, прынясе нам пад ногі цуда-птушку.

Можа, ўжо надышоў той час і страла вяртаецца. Тым часам я перажыў вайну, страціўшы бацьку, краіну дзяцінства і ілюзій. У цэнтры яе я маляваў xвоі і вывучаў лядзяшы, што звісалі з даху. Таксама я маляваў алеем капыты каня маршала Варашылава.

Пасля вайны я запісаўся студэнтам № 15 у Дзяржаўную вышэйшую школу выяўленчага мастацтва ў Лодзі і на просьбу маці паступіў таксама на гуманітарны факультэт універсітэта ў Лодзі. У Лодзі я меў прыемнасць спаткаць Уладзіслава Стрэмінскага. Я абавязаны яму тым, што упершыню свядома расплюшчыў вочы. Са Стрэмінскім мы размаўлялі не толькі пра мастацтва. Мы ўспаміналі Мінскую зямлю, з якой паходзіў і ён, і мой бацька, і нашы сваякі.

Аскетычны, прыгожы твар Стрэмінскага я выразна бачу да сённяшняга дня, нягледзячы на тое, што ад часу яго сумнага пахавання мінула ўжо паўстагоддзя. Я не магу сказаць, што заўсёды быў яго верным вучнем. Але я няўxільна набліжаюся да белага маўчання.

Я скончыў факультэт жывапісу Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве. Маім калегам быў Анджэй Урублеўскі. Анджэй пражыў нядоўга, але яго “Расстрэл” застаецца для мяне найлепшым творам тых, хто спрабаваў падняць цяжар ваеннага ліxалецця, а можа і ўвогуле найлепшым з намаляваных нашым пакаленнем. І няхай гэта лічыцца маім крэда.

Я шмат бачыў у жыцці. Падарожжы цераз горы, пустыні, стэпы, тайгу, джунглі, мары, акіяны, праз цывілізацыі і час навучылі мяне талерантнасці, памяркоўнасці і наблізілі да прымірэння з лёсам. Мастацтва падалося мне актам жыцця настолькі натуральным, як i ўсё іншае, што знаходзіцца паміж нараджэннем і смерцю. Я абміну тут пералік таго, што я зрабіў за некалькі дзесяткаў гадoў працы ў галіне жывапісу, малюнка, графікі, кніжнай ілюстрацыі, арганізацыі выставаў, сцэнаграфіі, фатаграфіі, паэзіі. Абміну і ўзнагароды і поспехі, а таксама паразы, прыніжэнні і разгромы, якіх лёс, што дбае пра раўнавагу, не пашкадаваў.

Не раз я быў вымушаны рабіць рэчы дробязныя, неадпаведныя, чужыя самому сабе. Некалькі год я працаваў асістэнтам і прафесарам жывапісу. Два гады я быў чыноўнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку, кіруючы там майстэрняй графічнага праектавання. Манхэтан даў мне ўсё, што можа даць цывілізацыя горада. Я агледзеў сотні галерэяў, тысячы выставаў пад дэвізам “I am the best”, якія у крыку паказваюць трагедыю існавання. Пасля ўсяго гэтага не застаецца нічога больш вартага, чым маўчанне. Засынаючы пад Brooklin Bridge, у думках я быў над мяжой маёй Літвы.

Шмат гадоў частку сваіх сіл я прысвячаў “стварэнню асяроддзя чалавека”, працуючы ў галіне аховы краявіду паўночна-ўсходняй Польшчы, якая блізкая майму сэрцу таксама і таму, што нагадвае край дзяцінства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць