Культура

Створаны Беларускі фонд культурнай салідарнасці

Пачаў сваю працу Беларускі фонд культурнай салідарнасці. Ён паўстаў як адказ на палітычны крызіс у краіне.

Творцаў, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, звальняюць з працы, арыштоўваюць, зрываюць выступы і аказваюць псіхалагічны ціск. Гэты факт абурае культурную супольнасць. Больш за 1200 дзеячаў культуры і мастацтва падпісалі адкрыты ліст да ўладаў з патрабаваннем прызнаць прэзідэнцкія выбары несапраўднымі і спыніць гвалт сілавых структур. Каб падтрымаць прадстаўнікоў беларускай культурнай супольнасці, быў створаны Беларускі фонд культурнай салідарнасці. 

Галоўная мэта фонду — юрыдычна, матэрыяльна і псіхалагічна дапамагчы прадстаўнікам культурнай супольнасці Беларусі. Тым, хто былі/будуць звольненыя альбо сышлі на знак пратэсту ці аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Другі кірунак дзейнасці фонду — спрыянне вольнаму крэатыву праз падтрымку ідэй. Перавага будзе аддавацца хуткім у плане рэалізацыі праектам (вулічныя графіці, творчы перформанс, відэа-арт ды іншае). 

Фонд узначалілі Cяргей Будкін, культурны менеджар і прадзюсар, і Марына Шукюрава (Руся), спявачка ды актывістка.

Беларускі фонд культурнай салідарнасці з’яўляецца адгалінаваннем фонда BY_SOL. Яго дзейнасць таксама падтрымліваюць прадстаўнікі беларускай дыяспары і бізнэс-колаў.

Медыйнай пляцоўкай Беларускага фонду культурнай салідарнасці будзе адноўлены TuzinFM — інфармацыйны партал пра культурны супраціў і актуальную культуру.

Падрабязнасці — на старонцы фонду і ў суполцы ў Facebook

Каментары

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць