Культура11

Чым будзе займацца Беларускі фонд культурнай салідарнасці

Творцаў, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю, звальняюць з працы, арыштоўваюць, зрываюць іх выступы, аказваюць на іх псыхалягічны ціск. Каб падтрымаць выдатных прадстаўнікоў супольнасьці, быў створаны Беларускі фонд культурнай салідарнасьці, піша «Радыё Свабода». ​

Амаль 1300 дзеячаў культуры і мастацтва падпісалі адкрыты ліст да ўладаў з патрабаваньнем прызнаць прэзыдэнцкія выбары несапраўднымі і спыніць гвалт сілавых структур.

Галоўная мэта фонду — дапамагчы юрыдычна, матэрыяльна і псыхалягічна тым, каго звольнілі/звольняць, хто сышоў на знак пратэсту ці апынуўся ў складанай жыцьцёвай сытуацыі.

Другі кірунак дзейнасьці — спрыяньне вольнаму крэатыву праз падтрымку ідэяў. Перавага будзе аддавацца хуткім у пляне рэалізацыі праектам: вулічныя графіці, творчы пэрформанс, відэа-арт ды іншыя.

Фонд узначалілі культурны мэнэджар і прадусар Cяргей Будкін, а таксама сьпявачка ды актывістка Марына Шукюрава (Руся).

«Для мяне магчымасьць папрацаваць у фондзе — спроба «склеіць і сшыць» дзьве Беларусі, у якіх мы жылі дагэтуль. Я веру, што дзеячы культуры здольныя аб’яднацца цяпер на галоўнай падставе. Нам патрэбны зьмены, і на гэта трэба накіраваць усе сілы. З астатнімі пытаньнямі разьбяромся ў працоўным рэжыме пасьля перамогі», — адзначыў Сяргей Будкін.

Кіраўніцтва разьлічвае, што дзейнасьць фонду прыцягне ўвагу беларускага грамадзтва, міжнароднай супольнасьці і мэдыя да вольнай культуры, паспрыяе адбудове эфэктыўных крэатыўных альянсаў ды супольных праектаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку2

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку2

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць