Усяго патроху

Мінск зноў самаізалюецца. Попыт на бескантактную дастаўку вырас утрая

У Мінску зноў імкліва расце попыт на дастаўку прадуктаў. Толькі ў верасні продажы тавараў медыцынскага прызначэння рванулі на 40%, а попыт на бескантактную дастаўку наогул патроіўся. Анлайн-гіпермаркет «Е-дастаўка» ужо пашырыў запасы тавараў і знізіў мінімальную суму заказу.

Попыт на дастаўку прадуктаў мацнее на фоне росту колькасці хворых на каранавірус.

Па статыстыцы «Е-дастаўкі», колькасць заказаў ў Мінску рэзка ўзрасла амаль на 20% усяго за тыдзень, а запытаў на бескантактную дастаўку стала ў 3 разы больш. Падобная дынаміка назіралася толькі ў красавіку і траўні на фоне сусветнай пандэміі.

Падвоіўся попыт на імбір, а вось на часнык застаўся на ранейшым узроўні: многія сабралі яго на сваіх дачных участках. Яшчэ адна цікавая тэндэнцыя — рост колькасці заказаў на неасноўныя адрасы. У кампаніі тлумачаць: гэта значыць, што дзеці афармляюць адначасова заказ сабе і бацькам, бабулям і іншым блізкім людзям. Вырасла таксама колькасць заказаў, аплачаных для старэйшых сваякоў з-за мяжы.

У топе — маскі і крупы

Найбольш прыкметна вырас попыт на маскі, антысептыкі і антыбактэрыяльнае мыла. Так, продажы масак у верасні павысіліся амаль на 40%. Попыт на антысептык таксама ўзрос на 40% у параўнанні з пачаткам верасня, тады як на антыбактэрыяльнае — мыла да 10%.

Бакалею таксама сталі заказваць часцей — у сярэднім на 20%. Часцей за ўсё мінчукі просяць даставіць грачаныя і рысавыя крупы. Папулярныя прадукты для ўмацавання імунітэту, у тым ліку імбір.

Парог ніжэй — ахоп большы

«Е-дастаўка» знізіла мінімальную суму заказу да 35 рублёў. Для пенсіянераў ад 75 гадоў і інвалідаў парог яшчэ ніжэйшы — 25 рублёў, а таксама для людзей з абмежаванымі магчымасцямі даступная дадатковая зніжка — 5%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй4

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй4

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць