Грамадства1313

«Калі хочаце, ідзіце ў палітычную ВНУ». З Акадэміі мастацтваў адлічылі студэнтаў

Увечары 27 кастрычніка ў тэлеграм-каналах з'явіліся фота загаду аб адлічэнні трох студэнтаў БДАМ. Як мінімум аднаго з іх — за ўдзел у акцыі. Яшчэ двум — афіцыйна зрабілі вымову. Дакумент уступіў у сілу з 26 кастрычніка, піша Tut.by.

У тэксце загаду гаворыцца, што Серафіма Ганічава (3 курс), Аляксандра Данілкіна (5 курс) і Карыну Чакур (5 курс) адлічваюць з 26.10.2020.

Подпісы прарэктара па вучэбнай рабоце Алены Бохан і дэкана мастацкага факультэта Ганны Конанавай пад загадам адсутнічаюць.

Адзін з адлічаных студэнтаў кажа, што ўсё пачалося 26 кастрычніка. Тады яго выклікалі на прафілактычную гутарку з першым прарэктарам Святланай Вінакуравай:

— У яе кабінеце было чатыры чалавекі: яна, юрыст акадэміі і нейкія мужчына і жанчына, напэўна, з адміністрацыі. Я адказаў, як усе і было: удзельнічаў у акцыі, так.

Пасля гэтага, па словах студэнта, прарэктар Вінакурава пачала казаць, што «палітыка за межамі мастацтва»:

— І, маўляў, калі хочаце, хадзіце ў палітычную ВНУ. Пасля гэтага яна сказала, што ў мяне вымова, і гэта ўжо другая вымова. Хоць першая была летам 2019 і, па ідэі, яна павінна быць анулявана. За гэты навучальны год у мяне вымоў няма. Ці я чагосьці не ведаю? Увогуле, хвілін 30 таму я даведаўся аб сваім адлічэнні, — дадаў студэнт. Мы гутарылі ў 18.40 27 кастрычніка.

У правілах унутранага распарадку беларускіх ВНУ звычайна напісана: адлічэнне, як мера дысцыплінарнай адказнасці, можа быць прыменена за сістэматычнае (паўторнае на працягу навучальнага года) невыкананне або неналежнае выкананне студэнтам абавязкаў, ускладзеных на яго заканадаўствам.

Tut.by спрабаваў даведацца падрабязнасці ў рэктара БДАМ Міхаіла Баразны, аднак у 17.57 ён не змог пагаварыць з журналістам: сакратар паведаміла, што цяпер ён заняты, а далей заканчваецца яго працоўны дзень.

Першы прарэктар Святлана Вінакурава адмовілася каментаваць загад, спаслаўшыся на тое, што апошні подпіс ставіць рэктар.

Нагадаем, 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка выказаўся: «Хто выйшаў у парушэнне закона на несанкцыянаваную акцыю, ён пазбаўляецца права быць студэнтам».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?2

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі пакаралі смерцю 11 членаў сіндыката Мін. Яны кіравалі скам-цэнтрамі і казіно ў М'янме

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

«Цяпер дастаткова часу». Івулін паклаў Мелказёраву ў труну «Каласы пад сярпом тваім», што Мікіта не паспеў дачытаць6

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў8

Сіноптыкі афіцыйна папярэдзілі пра пахаладанне да мінус 31°С

Навучэнец каледжа катаваў свайго непаўналетняга суседа па пакоі і здымаў на відэа — вынесены прысуд7

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары5

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?2

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць