Грамадства

У Слуцку аштрафавалі двух дактароў, якія выйшлі да плошчы пад нацыянальнымі сцягамі

Фота: Алеся Белая.

У панядзелак, 2 лістапада, у Слуцку асудзілі двух дактароў, якія 1 лістапада выйшлі да плошчы з бел-чырвона-белым сцягам. Падтрымаць іх прыйшло больш за 40 чалавек. Суд правялі ў будынку РАУС, паведамляе Інфа-Кур'ер.

Нагадаем, што асудзілі Юрыя Акаёмава, траўматолага-артапеда, загадчыка траўматалагічнага аддзялення Слуцкай ЦРБ, і Юрыя Міхайлаўскага, лекара-хірурга. Іх абвінавацілі па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП — «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

На судзе абодва доктара прызналі сваю віну цалкам. Пагадзіліся на разгляд справы без даследавання доказаў. Адвакатаў у іх не было.

Дактары сказалі, што выйшлі з бел-чырвона-белым сцягам, таму што гэты сцяг раней быў афіцыйным сімвалам нашай краіны, а цяпер — сімвал пратэсту.

Юрый Акаёмаў сказаў, што выйсці на акцыю іх заахвоціла нязгода з многімі дзеяннямі ўлады.

Паколькі дактары пагадзіліся не даследаваць доказы і прызналі віну, суд пастанавіў прызнаць іх вінаватымі.

Кожны з дактароў атрымаў штраф у 10 базавых велічынь (270 рублёў). Пасяджэнне працягвалася каля 15 хвілін.

Калі Юрый Акаёмаў і Юрый Міхайлоўскі выйшлі з будынка РАУС, група случчакоў, якая прыйшла падтрымаць іх, сустрэла дактароў авацыямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ3

Цягнік Анапа — Мінск затрымліваецца на 6 гадзін з-за атакі беспілотнікаў1

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны3

Як ужываць персікі з максімальнай карысцю?1

Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт6

У Літве стабальнікаў прэміруюць немалымі грашыма. А іх настаўнікаў — яшчэ большымі. Але сёлета сістэма ледзь не зламалася2

Старшыня «Белдзяржхарчпрама» пракаментаваў падаражанне кандытарскіх вырабаў9

«Напоўніцу насыціў сваю сентыментальнасць». Гурневіч пра фільм з Джыліян Андэрсан, зняты па скандальнай гісторыі

Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць