Усяго патроху

Вы ўжо бачылі пякельнае відэа ад Рагачоўскага ваенкамата? Мы пагаварылі з удзельнікам

6 лістапада ў сеціва выклалі «патрыятычны» відэаролік, у якім прызыўнікі Рагачоўшчыны чытаюць на камеру вершы. Сутнасць, калі коратка, — не аддамо «любімую» лялькаводам.

Карацей, глядзіце самі:

«Наша Ніва» пагаварыла з адным з удзельнікаў відэа.

Хлопца завуць Міхаіл Гацакоў (у відэа яго прозвішча напісана чамусьці з памылкай).

Ён распавёў, што запіс адбываўся, калі прызыўнікоў інструктавалі перад адпраўкай у войска. Выглядае, што адмыслова адабралі тых, хто будзе служыць ва ўнутраных войсках МУС і сілах спецаперацый.

«Мы сядзелі ў агульным пакоі, нам расказвалі, як будзе праходзіць адпраўка ў войска, як трэба сябе паводзіць. Пасля прыйшоў ваенкам, назваў імёны-прозвішчы, папрасіў паўдзельнічаць. Далі тэксты, сказалі — чытайце, — кажа Міхаіл. — Хто аўтар верша, я не ведаю. Кожнаму далі па чатыры радкі, вывучылі хутка.

Навошта гэта было зроблена, нам дакладна не паведамілі. Сказалі: не падстаўляйце ваенкамат, проста прачытайце. Мне было няцяжка, я і прачытаў. Здымалі на камеру, папярэдзілі, што выкладуць. Але нам усё роўна — сказалі, ну мы і прачыталі».

Рэжысура — таксама ваенкамаўская. Пякельны пачатак прыдумалі там жа.

«Нам проста казалі, як рабіць, мы і рабілі. Мы ж проста ўдзельнікі», — кажа Міхаіл.

«Наша Ніва» пацікавілася ў хлопца, ці хацеў ён трапіць служыць у МУС і з якімі пачуццямі туды ідзе.

«Хацеў, але з гэтай абстаноўкай у краіне… У мяне там сябар нармальна служыў, да гэтага ўсяго. А тут я не ўлічыў, што так усё абернецца, — наракае Міхаіл. — Я не ведаю, што там у часці будзе адбывацца… Але загад і загад. Войска ёсць войска».

А ці хочацца яму самому бегаць і разганяць мітынгі?

«Канечне, не хочацца, навошта яно мне, — кажа хлопец. — Але ж ужо ўсё, напісалі — трэба ісці служыць. «Загады выконваць будзеш?» Буду. «Служыць хочаш?» Хачу. Усё, пайшоў».

Міхаілу — 21. На жнівеньскіх выбарах ён ужо галасаваў. Праўда, за каго — не прызнаецца.

«Мой сакрэт», — кажа юнак.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт6

У Літве стабальнікаў прэміруюць немалымі грашыма. А іх настаўнікаў — яшчэ большымі. Але сёлета сістэма ледзь не зламалася2

Старшыня «Белдзяржхарчпрама» пракаментаваў падаражанне кандытарскіх вырабаў9

«Напоўніцу насыціў сваю сентыментальнасць». Гурневіч пра фільм з Джыліян Андэрсан, зняты па скандальнай гісторыі

Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром

Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам24

У пасажырскага Boeing 767 падчас палёту ў ЗША загарэўся рухавік1

Як на Добрушскім заводзе распісваюць фарфор5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць