Тэатр

Страйкоўцаў Новага тэатра прымусілі заплаціць па 5 рублёў і звольніцца

З Новага драматычнага тэатра звольнілася дванаццаць чалавек. Яшчэ два чалавекі, што працавалі тут па размеркаванні, перанакіраваныя ў іншыя ўстановы. Масавае звальненне стала вынікам працяглага канфлікта паміж калектывам і адміністрацыяй, падчас якога кіраўніцтва нават падала на сваіх супрацоўнікаў у суд.

27 кастрычніка пятнаццаць чалавек, сярод якіх акцёры і тэхнічныя работнікі тэатра, паведамілі адміністрацыі аб далучэнні да Агульнанацыянальнага страйку, што выклікала гучны канфлікт з абразамі і рукапрыкладствам з боку дырэктара Васіля Марцецкага. Страйкоўцы высунулі не толькі палітычныя патрабаванні, яны таксама былі заклапочаны тым, што тэатр ігнаруе меры перасцярогі падчас пандэміі.

«Ні загад Мінгарвыканкама, ні ўнутранае распараджэнне дырэктара, якія тычыліся эпідэміялагічнай сітуацыі, не выконваліся, — кажа былы ўжо мастак па святле Новага драматычнага тэатра Даніла Ганчароў. — 24 кастрычніка ў нас прайшоў спектакль пры поўным аншлагу. Нават у матэрыялах, далучаных да судовай справы, ісцец прызнаў, што не кіраваўся загадамі пры продажы квіткоў. А быць супольнікам у распаўсюджванні каранавіруснай інфекцыі асабіста мне непрыемна».

З таго дня размоў паміж адміністрацыяй і калектывам больш не было — замест дыялогу тэатр падаў на пятнаццаць сваіх супрацоўнікаў у суд з намерам прызнаць іх забастоўку незаконнай, што патэнцыйна дае магчымасць звольніць людзей паводле артыкула.

У матэрыялах, далучаных да справы, быў і разлік, паводле якога праз забастоўку і адмененыя спектаклі тэатр недаатрымаў 15 тысяч рублёў. Праўда, разлік быў зроблены без уліку шахматнай рассадкі гледачоў у зале, ды і патрабавання спагнаць гэтыя грошы са страйкоўцаў не было.

Акцёрам давядзецца толькі кампенсаваць дзяржаўную пошліну — а гэта прыблізна па 5 рублёў з кожнага.

Суд у выніку задаволіў іск, а гэта значыць, што пятнаццаць чалавек не выконвалі свае працоўныя абавязкі амаль месяц. Па вяртанні на працоўныя месцы пасля суда супрацоўнікам адмовіліся выдаць ключы ад грымёрак і светлавога цэха.

«Прававых падстаў для гэтага не было. Патлумачыць, чаму было прынята такое рашэнне, нам не здолелі, але сказалі, што аддадуць ключы пасля таго, як мы напішам тлумачальныя запіскі, — кажа Даніла Ганчароў.

Разам з тлумачальнымі запіскамі амаль усе, апроч двух чалавек, аднеслі заявы на звальненне. Зрэшты, на наступны дзень, то-бок сёння, пасля настойлівых прапаноў адміністрацыі заявы напісалі і тыя два чалавекі.

«Нас бы ў любым выпадку звольнілі паводле артыкула. Пасля таго, як мы абвясцілі забастоўку і дырэктар накінуўся на акцёра Андрэя Бібікава і абразіў іншых, ён больш з намі не размаўляў. Гэта пацвярджае, што ніякіх спробаў урэгуляваць сітуацыю кіраўніцтва не прымала. Сёння я асабіста быў ў кабінеце дырэктара па справах — ён не закранаў гэтую тэму. А галоўны рэжысёр Сяргей Кулікоўскі спачатку трымаўся нейтральнай пазіцыі, але, відаць, пасля размовы з дырэкцыяй заняў яе бок. Ведаю, што ён дасылаў акцёрам смс не самага прыемнага зместу: казаў, што яны нічога не вартыя і яму ў тэатры непатрэбныя. Можа быць, гэта з-за таго, што ён перажывае страты».

У трупе Новага драматычнага тэатра, паводле Данілы Ганчарова, засталося трынаццаць чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў5

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Генадзь Пашкоў2

Збор для Вані Сцяцэнкі закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў гродзенскіх блогераў7

Цэны на жывыя навагоднія ёлкі сёлета будуць меншыя, чым летась

Круты расказаў, калі ў неба ўзляціць першы беларускі самалёт11

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву31

Папулярнага гомельскага блогера не забралі ў армію, ён проста піярыў сілавікоў8

У Літве абвясцілі, хто падзеліць мільён еўра за ідэі па збіванні паветраных шароў з Беларусі4

Расія страчвае кантроль над Усходняй Еўропай — але размова не пра Беларусь3

«Toyota кідалася з паласы ў паласу». На галоўным праспекце Мінска адбыліся разборкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў5

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць