Улада2323

ПКБ можа стаць «Радзімай»

Менгарвыканкам выдзеліў Партыі камуністаў беларускай ДК Менскага трактарнага заводу для правядзення чарговага з’езду, які пройдзе 23 траўня.

18 траўня Мінгарвыканкам нарэшце выдзеліў Партыі камуністаў беларускай памяшканне для правядзення чарговага з’езду. Ён адбудзецца 23 траўня ў ДК Мінскага трактарнага заводу.

Паводле прэс‑сакратара ПКБ Сяргея Вазняка, на мінулых выходных пленум ЦК прыняў рашэнне, што з’езд пройдзе ў два этапы. Першы адбудзецца 23 траўня, а другі — у верасні ці кастрычніку.

«Найперш будзе разгледжана пытанне вотуму даверу да Цэнтральнага камітэту партыі, а таксама асабіста да старшыні Сяргея Калякіна. Справа ў тым, што некаторыя сябры партыі выказалі недавер да цяперашняга кіраўніцтва.
Далей плануецца разгляд варыянтаў новай назвы партыі. Толькі 9 з 49 сяброў ЦК прагаласавалі за пакіданне старой назвы», — кажа С.Вазняк.

На дадзены момант існуюць шэсць варыянтаў новай назвы для ПКБ:

«Беларуская партыя левых» (БПЛ), Партыя дэмакратыі і справядлівасці (ПДС), Партыя «Новы курс», Партыя «Радзіма», Партыя «Справядлівасці і народаўладдзе» (ПСН), Партыя «Справядлівы свет».

Калі з’езд усё ж прыме рашэнне аб змене назвы, то з шасці варыянтаў будуць абраныя толькі тры, якія і будуць выстаўленыя на галасаванне падчас другога этапу з’езду. «Гэта робіцца для таго, каб людзі змаглі абдумаць прапановы, а не прымаць рашэнні паспешна», — зазначае С.Вазняк.

Таксама на з’ездзе будзе разгледжаны праект новага статуту партыі. Прынамсі, новы статут дазваляе ствараць унутры ПКБ асобныя платформы. «Да прыкладу гэта могуць быць жаночая, моладзевая, марксісцкая платформа», — кажа прэс‑сакратар.

Будзе разгледжана таксама Антыкрызісная платформа АДС. Толькі восенню партыя будзе падаваць дакументы ў Мін’юст.

У працы з’езду мяркуецца ўдзел 210 дэлегатаў (па 30 ад Менску і кожнай з абласцей).

З’езд пройдзе ў закрытым рэжыме. На яго будуць запрошаныя толькі прадстаўнікі Мін’юсту, не будзе журналістаў, замежных дэлегацый, гасцей. «Гэта робіцца для таго, каб дыскусія была больш разняволенай», — падсумоўвае С.Вазняк.

Зміцер Панкавец

Каментары23

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць