Культура88

«У нас проста не хапіла мейсца на Быкава»

Аб прэзентацыі беларускіх «афіцыёзных» выданняў на кніжным кірмашы ў Варшаве.

Аб прэзентацыі беларускіх «афіцыёзных» выданняў на кніжным кірмашы ў Варшаве.

У Варшаве з 21 па 24 траўня адбыўся 54‑ы міжнародны кніжны кірмаш.

Палац культуры і навукі прыняў прадстаўнікоў дзесяткаў краінаў сьвету, якія прэзентавалі сваю нацыянальную кнігу, у тым ліку Беларусь, Літва, Украіна, Польшча.

Прадстаўнікі Партыі БНФ, студэнты Варшаўскага універсітэта, таксама патрапілі на кірмаш, каб павітацца з суайчыннікамі і праглядзець прэзентаваныя Беларуссю выданні.

Маштабы выставы ўразілі сваёй колькасцю выдавецтваў, разнастайнасцю мастацкай і навуковай літаратуры. Найвялікшы сектар размясціў выставу Нямеччыны. Не менш прыцягвала ўвагу выстава факультэтаў журналістыкі і медыцыны Оксфардскага універсітэта.

Беларускі сектар таксама быў не малы. Аднак...

На пытанне «Чаму няма ніводнае кнігі Васіля Быкава», прадстаўнік амбасады адказаў «У нас проста не хапіла мейсца на Быкава».

Нягледзячы на недахоп мейсца, сярод беларускіх «афіцыёзных» выданняў размясціліся дапаможнікі беларускай мовы «Белорусский язык» і прыкладна 50 адсоткаў усёй выставы занялі расейскамоўныя выданні.

Тады як, да прыкладу, сектар Украіны не прадставіў ніводнай расейскамоўнай кнігі. Кнігі выключна ўкраінскія, прадстаўнікі‑украінцы і размаўляюць выключна па‑украінску. У адрозненне ад нашых суседзяў, ніводны прадстаўнік беларускай выставы не размаўляў па‑беларуску.

Мейсца беларускіх газэт на выставе занялі «Комсомольская правда, СБ Беларусь сегодня» з загалоўкамі «Рабочий день президента».

«Прабачце, мейсца для «Нашай Нівы» таксама не хапіла, як для Быкава? »‑ запытаў у прадстаўнікоў Беларусі дактарант Варшаўскага універсітэта Віталь Куплевіч.

«Не нашай, а вашай Нівы!»‑ коратка адказаў высокі мужчына, які потым прадставіўся дырэктарам беларускага выдавецтва мастацкай літаратуры.

Адзінае, што сапраўды прадставіла Беларусь , гэта беластоцкі ансамбль прыгожых дзяўчат, якія парадавалі беларускай народнай песняй гледачоў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП16

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі5

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён12

Гэтыя львы — адзіныя ў свеце, якія палююць на марскую здабычу2

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП16

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць