Культура2121

Дэсант Радзівілаў

У Беларусь прыехалі дзесяць прадстаўнікоў славутага княскага роду.

У Беларусь прыехалі нашчадкі княскага роду Радзівілаў. Спадкаемцы славутага магнацкага роду прабудуць у нашай краіне некалькі дзён.

Пра планы візіту Радзівілаў распавядае адзін з яго ініцыятараў Глеб Лабадзенка:

— Прыляцела 10‑ць прадстаўнікоў роду і першае іх уражанне было, што ад мінулага візіту Беларусь вельмі змянілася. Княжна Альжбета сказала, што добрая дарога вядзе ад аэрапорта да Менска. Вельмі ладныя будынкі яна пабачыла ў Менску, што ўсё адрамантавана. Праграма візіту такая: у панядзелак мы едзем у замак Мірскі і ў рэзідэнцыю Радзівілаў у Паланечка. Магчымы візіт да Наваградка. У аўторак мы маем дзень у Менску, ёсць запрашэнні ад розных інстытуцыяў, дзе захоўваюцца рэчы звязаныя з родам Радзівілаў. У сераду мы едзем у галоўны пункт нашага візіту ў Нясвіж.

Глеб Лабадзенка распавёў, што візітам нашчадкаў Радзівілаў зацікавіліся і беларускія ўлады:

— Ад Міністэрства культуры гэтым займаецца намеснік міністра. Гэтая цікавасць мала ў чым матэрыяльным выразілася. Была спроба дамовіцца, каб Міністэрства культуры хоць транспарт дало, але сталася так, што князі самі мусяць плаціць за аўтобусік, на якім яны будуць перасоўвацца. Міністэрства дапамагло тым, што мы не маем праблем з дамаўленнямі нейкіх музеяў, архіваў. Мы удзячныя за гэта, бо і ў Нясвіжы нас павінен сустрэць мэр горада.

Радыё Рацыя

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Усе навіны →
Усе навіны

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны10

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе11

Знялі з пасады намесніка гендырэктара ТАСС, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі2

Памёр Вячка Станкевіч3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць