Грамадства

Што рабіць з АМАПам пасля сыходу Лукашэнкі і як рэфармаваць МУС

Пра гэта паразважалі капітан юстыцыі ў адстаўцы Святлана Хілько і былы старшы следчы, заснавальнік BYPOL Андрэй Астаповіч у выпуску дэбатаў «ДысКУТ».

Тое, што люстрацыя Беларусі патрэбная, у гэтым няма сумневаў. Але Святлана Хілько акцэнтуе, што мы павінны добра разумець, што такое люстрацыя і для чаго яна патрэбная.

«Трэба адрозніваць, чаго хоча грамадства. Калі праз люстрацыю мы хочам кагосьці пакараць, то гэта, напэўна, не зусім правільны падыход. Люстрацыя паходзіць ад лацінскага слова lustratio, што азначае «цырыманіяльнае ачышчэнне». Мэта яе — ачышчэнне існуючай сістэмы на будучыню. Але не пакаранне за мінулыя ўчынкі, — тлумачыць Святлана.

— Што тычыцца пакарання за здзейсненыя злачынствы, то, канечне, гэтая адплата павінна адбыцца, грамадства патрабуе аднаўлення справядлівасці. Натуральна, людзі будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці, нейкія падраздзяленні будуць ліквідавацца альбо рэфармавацца. Іх супрацоўнікі могуць быць скарочаныя, магчыма, гэта будзе АМАП, ГУБАЗіК альбо іншыя падраздзяленні, якія былі задзейнічаныя ў жорсткім падаўленні пратэстаў».

Фота Шуры Піліповіч-Сушчыц

Андрэй Астаповіч не такі катэгарычны што да роспуску. Ён мяркуе, што так мы можам стрэліць сабе ў нагу, утварыўшы дзіркі ў праваахоўнай сістэме. 

«АМАП, унутраныя войскі — я б яшчэ зразумеў распусціць. Але распусціць ГУБАЗіК як падраздзяленне, дзе ёсць вельмі якасныя спецыялісты, якія займаліся арганізаванай злачыннасцю, — пры змене ўлады гэта можа аказацца татальнай памылкай. Гэта можа спрыяць з’яўленню арганізаванай злачыннасці. І хтосьці павінен будзе гэтым займацца, — кажа Андрэй Астаповіч.

— Нам дакладна вядома, што ўвесь ГУБАЗіК не быў задзейнічаны [ў падаўленні пратэстаў], нават па Мінску. Былі задзейнічаныя пэўныя ўпраўленні. Распускаць аналітычнае ўпраўленне альбо камп’ютарную разведку я не бачу сэнсу. Гэтых людзей доўгі час вучылі, яны маюць каласальны вопыт, якога няма ў іншых падраздзяленняў». 

Таксама Астаповіч мяркуе, што нельга распускаць «Алмаз». 

«Уявіце, што гэтая арганізацыя ў тым ліку была заточана на барацьбу з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю. І гэта не АМАП. Гэта зусім іншага ўзроўню падрыхтоўка. Кожнае навучанне афіцэра, які ведае замежныя мовы, які мае ідэальную фізічную, агнявую падрыхтоўку, — гэта велізарныя грошы для нашай дзяржавы. То бок цалкам разагнаць нейкія падраздзяленні — гэта будзе татальнай памылкай», — кажа былы следчы.

Разам з тым Андрэй Астаповіч бачыць пільную патрэбу ў тым, каб дасканала выявіць у сілавым блоку асоб, адказных за злачынствы. Пакінуць іх у існуючай сістэме ён не лічыць магчымым. 

«Займаючыся ў гэты момант расследаваннем усяго, што адбываецца, гэтай «Адзінай кнігай рэгістрацыі злачынстваў», мы проста бачым усе доказы, якія раней у інтэрнэт не траплялі. Гэта проста жахлівыя кадры. І гэты заклік «Не забудзем, не даруем» — ён больш, чым справядлівы. Мы павінны займацца менавіта пераследам. Пра няўхільнасць пакарання павінна гаварыцца паўсюль. Каб гэтыя людзі разумелі, што калі яны працягнуць збіваць, незаконна прыцягваць да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, фальсіфікаваць дакументы, то яны не сыдуць ад пакарання».

Глядзець дэбаты цалкам

Каментары

Цяпер чытаюць

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы1

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы

Усе навіны →
Усе навіны

На полі пад Жодзінам знайшлі горы выкінутай агародніны ФОТАФАКТ4

У беларускіх ВНУ выдзяляюць 1000 бюджэтных месцаў для расіян1

Расія кінула на Сумы 50-тысячную групоўку10

Малады беларускі крымінальнік трапіў на вайну, здаўся ўкраінцам і красамоўна апісаў парадкі ў расійскай арміі16

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы6

Прызначылі новага міністра прамысловасці, а былога вярнулі на «Амкадор»1

Каля Мінска знікла шыльда пра Курапаты22

Лукашэнка памяняў 15 кіраўнікоў раённых і абласных выканкамаў4

Па ўсёй Беларусі плануюць увесці «чыстыя чацвяргі» — адзіныя дні для добраўпарадкавання5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы1

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць