Здарэнні

Па справе смерці дзіцяці ў астравецкім калодзежы завялі крымінальную справу за халатнасць

У горадзе Астравец у сераду ўвечары адбылася трагедыя — загінуў 5-гадовы хлопчык, які патануў у калодзежы ачышчальных збудаванняў. Следчы камітэт расследуе інцыдэнт як службовую халатнасць, якая прывяла да смерці.

Паводле наяўнай інфармацыі, 28 чэрвеня ўвечары трое дзяцей — 5, 7 і 9 гадоў — гулялі ў зялёнай зоне, дзе знаходзяцца ліўневыя ачышчальныя збудаванні. Канструкцыя была адкрытай, без перашкод, таму малы здолеў самастойна адчыніць люк. Ён не ўтрымаўся і ўпаў усярэдзіну. Старэйшыя дзеці пабеглі да маці аднаго з іх, якая выклікала ратавальнікаў.

Ратавальнікі дасталі дзіця з калодзежа і перадалі хуткай дапамозе, але выратаваць яго не ўдалося.

На месцы працавала следча-аператыўная група. Былі апытаныя сведкі, маці загінулага, вывучаліся дакументы па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Выяўленыя сур’ёзныя парушэнні: тэрыторыя не была агароджаная, а люкі былі накрытыя пластыкавымі крышкамі без замкоў.

У сувязі з гэтым інцыдэнтам распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб службовай халатнасці, якая прывяла да смерці чалавека. Следства надае асаблівую ўвагу выяўленню прычын, парушэнняў і ўмоў, што спрыялі трагедыі, а таксама прыняццю мер, каб такое больш не паўтарылася. Плануецца праверка аналагічных аб’ектаў на адпаведнасць нормам бяспекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі6

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

Расія паставіць у Магілёве помнік арганізатару палітычных забойстваў 8

Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону3

На патрэбы палітвязняў ужо сабралі 80 тысяч еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі6

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць