Літаратура11

Янушкевіч выпусціць па-беларуску нашумелы польскі нон-фікшн

Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад увосень бэстсэллера польскага культуролага Зоф’і Залескай Zaniechanie ў перакладзе на беларускую мову. Арыгінал выйшаў сёлета ў кракаўскім выдавецтве Karakter, з якім у беларускага выдавецтва склаліся добрыя партнёрскія стасункі, піша Bellit.info.

«Кожная кніга тут [у выдавецтве Karakter] — як на падбор. Можна браць любую з заплюшчанымі вачыма — і цябе чакае захапленне. Мы не адолелі гэтую спакусу і… заключылі першы кантракт», — падзяліліся ў выдавецтве «Янушкевіч».

У заходняй культуры актыўнасць ацэньваецца станоўча, а «бяздзейнасць» атаясамліваецца з хваробай. Да тых, хто адмаўляецца дзейнічаць, рухацца, ставяцца з падазрэннем. Але калі пануе несправядлівасць, вядуцца войны поўныя актыўных дзянняў, катэгорыя «бяздзейнасці / нядзеяння» таксама можа стаць шанцам абараніць уласную волю і годнасць.

Зоф’я Залеская і ейная кніга. Выява з сайта выдавецтва Karakter.pl

Кніга Зоф’і Залескай «Zaniechanie» — гэта суб’ектыўны аўтарскі каталог прынцыповых «недзеянняў». Сярод герояў кнігі Арцюр Рэмбо, Дж. Д. Сэлінджэр, Франк Фішэр, гераіні прозы Элены Ферантэ, Ралан Барт, ананімныя жанчыны і многія іншыя. Аўтарка разбірае іхныя матывацыі дзейнічаць ці не дзейнічаць у пэўных акалічнасцях.

«Мы пакуль так і не прыйшлі да адзінай думкі, як лепей перакласці тытул [назву]. Адным словам, гэты разумны аповед-даследаванне пра тое, што забіць болт, адкласці справы ў доўгую шуфляду — не так ужо і кепска ў шалёным па дынаміцы свеце, у якім мы жывём сёння», — адзначаюць у выдавецтве.

Над перакладам кнігі працуе Кацярына Маціеўская.

Каментары1

  • lubimyczytac
    01.07.2025
    Файна, што выдаюць такія кнігі і нарэшце адчыняюць беларусам свет літаратуры, які быў раней абмежаваны расейскай літаратурай (як для Алексіевіч), але ж "нашумелы" - гэта моцнае перабольшанне.

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь28

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў8

Танкер, які перавозіў расійскую нафту, тоне ля берагоў Сенегала4

У сутыкненні з ЗША Венесуэла засталася практычна без падтрымкі Кітая і Расіі3

Касцюгова цяпер піша прамовы Ціханоўскаму? Яна патлумачыла15

Святлана Курс — Алексіевіч: За рускую мову і літаратуру мы ўсе мусім плаціць крывёю115

Mak.by адкрые ў наступным месяцы новыя рэстараны — у Мінску і Баранавічах1

«Дзікае паляванне» для зумераў: новая кніга Макара прымушае ўспомніць Караткевіча2

Кітайца ў Беларусі здзівілі венікі ў лазні і тое, што мы п'ём халодную ваду14

Расейцы спрабавалі вывесіць у Ваўчанску трыкалор — але спробу сарвалі ўкраінцы ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь28

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць