Здарэнні33

«Аблапошылі на 1650 рублёў». Як мінчуку на прыпынку госці з Расіі ўцюхалі фэйкавы Apple Watch

Дзмітрый чакаў на прыпынку аўтобус, калі да яго падышлі два мужчыны, піша Onliner.by.

Асноўны дыялог вёў маладзейшы хлопец яны з сябрам прыехалі ў Беларусь, выпілі і патрацілі ўсе грошы ў казіно. Цяпер трэба вярнуцца ў Астрахань, а ў іх няма ні капейкі.

— Я, вядома, крыху здзівіўся, хацелася дапамагчы адразу, але растлумачыў, што яны незнаёмыя мне людзі і даверу ў мяне няма. На што ён стаў прапаноўваць пакінуць пашпарт у заклад, а разам з ім — дарагія гадзіннік Apple Watch Ultra 2 і AirPods Pro — стаў літаральна кла­сці мне іх у мой пакет разам з пашпартам і чэкамі.

Дзмітрый спрабаваў адмовіцца і казаў, што спяшаецца на аўтобус, але хлопцы пачалі ціснуць на пачуцці.

— На пытанне, адкуль у іх гадзінікі і навушнікі, хлопец сказаў, што купіў жонцы, збіраўся падарыць, але трапіў у такую сітуацыю. Пашпарт быў у хлопца расійскі, хутчэй за ўсё, падробка. У выніку я ўзяў гадзіннік і навушнікі, аддаў грошы і паехаў па сваіх справах, нічога не падазраючы. Прыехаў дадому і зразумеў, што «папаў». Напісаў у гэты ж вечар заяву ў міліцыю.

Мяне ашукалі на 1650 рублёў, у якасці закладу пакінулі падробленыя гадзіннік і навушнікі і прадставілі пры гэтым падробленыя чэкі.

Мужчына падазрае, што гэтыя хлопцы маглі падыходзіць і да іншых людзей на вуліцы. Больш за тое, ён сцвярджае, што знайшоў у інтэрнэце дзве аб’явы пра продаж Apple Watch з такім серыйным нумарам.

— Звязаўся з гэтымі людзьмі, яны прадаюць гадзіннікі па цане арыгінала, пры гэтым дакументаў, чэкаў і гарантыйных талонаў у іх няма. Адзін чалавек сказаў, што нібыта падарылі знаёмыя з Расіі, але паколькі гадзіннік не патрэбны, то вырашылі іх прадаць. Я прывёў аргументы, што ў яго падробка. У выніку аб’яву ён не змяніў і не выдаліў.

Каментары3

  • Ёсік
    01.07.2025
    Размаўляйце з усімі па-беларуску, столькі непатрэбнага адваліцца.
  • fd
    01.07.2025
    дапамажы кацапу
  • Максим Дизайнер
    01.07.2025
    Это что, байка?Или такие селюки, как автор, действительно в природе существуют, и носят на остановке ОТ на кармане налом 500 гринов?Ко мне подкатил джигит прямо в глухом парке, высунул морду из окна новенького Фольца, и начал втюхивать какие-то электроинструменты за "пол цены". Побазарили минуту и разошлись. В Наполи возле вокзала дядьки в брюках и туфлях на вытянутых руках в открытую тыкают в прохожих липовыми планшетами Apple. С целофана на грязном асфальте торгуют липовыми люксовыми сумками.

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Каровы як зебры і яшчаркі, якія любяць піцу — у Гарвардзе ўручылі шнобелеўскія прэміі3

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў3

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries7

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай2

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу48

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць