Улада

Лукашэнка заявіў, што спецслужбы прадухілілі спробы «ўзрываць будынкі і вуліцы»

Пра гэта ён заявіў на нарадзе, сказаўшы, што спецслужбы краіны прадухілілі спробы «ўзрываць дамы і вуліцы», а таксама раскрылі каналы пастаўкі боепрыпасаў і выбухоўкі.

«Ёсць нязгодныя, зразумела. Але ёсць жа парушальнікі закона. Пад гэта ж падлезлі многія, і асабліва баевікі — групы. Вось з часам Камітэт дзяржбяспекі апублікуе факты, як спрабавалі не проста падарваць абстаноўку маральна неяк, яшчэ неяк, а як спрабавалі ўзрываць дамы і вуліцы ў нас у краіне, і адкуль ішлі боепрыпасы, выбухоўка. Цалкам адноўлены ланцужкі, затрыманыя людзі, якія праз мяжу вадзілі іх», — цытуе словы Лукашэнкі прэс-служба.

Ён не стаў раскрываць інфармацыю, датычную да канкрэтных імёнаў і груп.

— Некаторыя ўжо вядомыя. Я думаю, з часам, у найбліжэйшы час, мы ўжо гатовыя будзем гэта прадэманстраваць нашаму грамадству — паабяцаў ён.

— І вось калі б хоць адзін дом яны ўзарвалі, то нашы ачумелыя ў Мінску, якія ўжо так перажывалі за гвалт, многае б зразумелі. Але дзякуй КДБ і міліцыі. Ва ўзаемадзеянні яны нейтралізавалі гэтых дзеячаў. Шчыра кажучы, у нас падазрэнне ёсць на некаторыя групы, але мы не ўпэўненыя, што бачым і ведаем усіх. І мы не можам іх ведаць, бо закінуць да нас людзей са зброяй і боепрыпасамі, выбухоўкай ніякіх праблем няма — як і ў любую іншую краіну, — дадаў Лукашэнка.

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што дзеянні ўлады і яго асабіста былі накіраваныя ў першую чаргу на абарону краіны.

— Ні ў якім разе нельга расслабляцца. Нам людзі ніколі не даруюць нашай бязладнасці. Тое, што мы дзейнічалі жорстка, абараняючы сваю краіну, ужо многія зразумелі. А астатнія зразумеюць. І мяне ў тым папракаць не трэба, што я абараняў сваю краіну. Гэта мае канстытуцыйныя абавязкі. І я буду абараняць, чаго б мне гэта ні каштавала. Трэба — на танку, БМП, з аўтаматам у руках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

Загадка сініх сабак у Чарнобылі разгаданая. Гэта не радыяцыя, жывёлінаў адмыслова фарбуюць

Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы паводле справы дваровых чатаў9

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі82

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года24

У Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй3

«Уначы сусед з нажом выбівае дзверы ў ванны пакой — звычайная сварка з жонкай». Айцішнік з EPAM пажыў у Азіі4

У Беларусі возьмуцца за банкаўскія камісіі. Абяцаюць, што некаторыя з іх знікнуць

Беларусы пацярпелі ў ДТЗ у Іркуцкай вобласці, дзе сутыкнуліся чатыры фуры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць