Напярэдадні выбараў у Еўрапарламент палітыка ў Літве пранікла нават у храмы.
Напярэдадні выбараў у Еўрапарламент палітыка ў Літве пранікла нават у храмы. У нядзелю пасля імшы ў панявежскім касцёле Святых Пятра і Паўла да вернікаў звярнуўся дэпутат Сейма хрысціянскі дэмакрат Пятрас Луоманас.
Паліт раздаваў прыхаджанам улёткі, якія заклікалі на выбарах галасаваць за кандыдатаў «Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы».
«Напэўна, толькі два чалавекі не праяўлялі інтарэсу, усе астатнія пасля імшы бралі ўлёткі, многія пыталіся, ці не трэба за іх заплаціць», — радуецца П.Луоманас.
Парламентар не думае, што храмавы алтар — не самае лепшае месца для перадвыбарчай агітацыі.
«У храме збіраюцца не толькі прыхільнікі «СА‑ХДЛ». Іншыя партыі таксама могуць сябе рэкламаваць. Няўжо некаму цяжка прыйсці ў касцёл?» — лічыць палітык.
Каментары