абноўлена
Да медыяменеджара Віктара Малішэўскага прыходзілі супрацоўнікі ДФР
Пазней стала вядома, што Малішэўскі на волі, а сын быў на занятках, таму не мог адказаць на тэлефанаванні.

«Гэта другі ператрус у маім жыцці. Але спачатку разам з супрацоўнікамі органаў мы выгулялі сабаку. Арні не вельмі спадабалася, але галоўнае ўсе на волі», — напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Радыё Свабода ўдакладняе, што прыходзілі ў рамках справы Прэс-клуба, супрацоўнікі якога знаходзяцца за кратамі з 22 снежня.
У Малішэўскага забралі наяўныя грошы
Віктар Малішэўскі — журналіст, блогер. Быў намеснікам галоўнага рэдактара «Камсамольскай праўды ў Беларусі», тамсама працавала яго жонка. Затым галоўным рэдактарам «Еўрарадыё», рэдактарам OfficeLife. Зараз працуе дырэктарам дэпартамента камунікацый у Альфа-банку.
Віктара Малішэўскага апыталі па справе «Прэс-клуба»
-
Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне
-
«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце
-
«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі
Каментары