Эканоміка

«Мотавелазавод жывы і будзе жыць». Толькі 13 гадоў таму там працавала 2500 чалавек, а цяпер — 120

Дзяржаве ўдалося захаваць вытворчасць мотавелатэхнікі ў краіне, і яна мае намер развіваць гэты кірунак. Пра гэта заявіў дырэктар мотавелазавода Мікалай Ладуцька ў эфіры АНТ.

«Завод жывы і будзе жыць. Учора разглядалі пытанне (на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях развіцця айчыннай мотавелатэхнікі) не на пустым месцы: ён захаваны і функцыянуе, працуе», — сказаў Мікалай Ладуцька.

Дырэктар мотавелазавода адзначыў, што цяпер на прадпрыемстве працуюць каля 120 чалавек. Прапрацоўваецца план развіцця вытворчасці. Чакаецца, што на працягу некалькіх гадоў штат вырасце да 300-400 спецыялістаў.

Аднак гэтыя словы выклікаюць сумненне.

Нагадаем, што ў 2007 годзе на Мотавелазаводзе працавала больш за 2500 чалавек. Тады яго набыла кампанія ATEC Holding Аляксандра Мураўёва. У 2015 годзе бізнэсоўца затрымалі, а завод вярнулі дзяржаве. 

Кіраваць прадпрыемствам прызначылі экс-кіраўніка Мінска Мікалая Ладуцьку, якога з разносам знялі з высокай пасады. У 2018 годзе Эканамічны суд Мінска прызнаў ААТ «Мотавела» банкрутам. 

Каментары

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць