Грамадства

«Супрацоўнікі крычалі, што будуць страляць па нагах». Мастачцы Лізавеце Ганчаровай і яе бацьку далі па 15 сутак арышту

Іх затрымалі раніцай у суботу.

У суботу 13 сакавіка затрымалі мастачку Лізавету Ганчарову разам з яе бацькам. У Цэнтральным РУУСе на іх склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП, а потым да суда адправілі ў ЦІП на Акрэсціна.

Сёння іх справы разглядаў суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк. Спачатку суд разгледзеў справу шматдзетнага бацькі Аляксандра Ганчарова, паведамляе spring96.org.

Згодна з пратаколам, ён «у 8.15 на вул. Мельнікайтэ, 13 браў удзел у пікетаванні у групе пяці чалавек». Па словах Аляксандра, у тую раніцу ён праходзіў праз адміністрацыю Цэнтральнага раёна, але ўдзелу ў акцыі не прымаў. Дачку Лізавету ўбачыў насупраць Адміністрацыі. У нейкі момант усе пачалі бегчы, а Аляксандр пачуў, як супрацоўнікі пачалі крычаць, што будуць страляць па нагах. У выніку іх усіх затрымалі.

У матэрыялах справы ёсць фотаздымак удзельнікаў акцыі насупраць Адміністрацыі. Сведка-міліцыянт на судзе сказаў, што службу нёс разам з супрацоўнікамі АМАПа, ён жа і падаў суду фатаграфію з удзельнікамі «масавага мерапрыемства». Ён растлумачыў, што назіраў, як удзельнікі сталі ў ланцужок і затрыманні пачаліся адразу, як толькі тыя пачалі крычаць «Жыве Беларусь». Гэтак жа сведка сцвярджае, што Аляксандр прымаў удзел разам са сваёй дачкой, «якая любіць гэта дзеянне здымаць на тэлефон». Сведка распавёў і пра намеры ўдзельнікаў: «У іх былі велізарныя сцягі і расцяжкі, з якімі яны хацелі хутка зрабіць фатаграфіі для дэструктыўных і экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў».

Аляксандр дапамагае сваім пажылым бацькам, таму суддзя Карсюк тройчы ўдакладняў, якім чынам Аляксандр ім дапамагае.

У выніку суддзя адправіў Аляксандра на 15 сутак арышту.

Паводле пратакола, Лізавета, як і яе бацька, брала ўдзел у пікетаванні ў групе пяці чалавек. Мастачка патлумачыла, што праходзіла міма і ўбачыла людзей каля будынка.

Яна палічыла гэта цікавым і прыгожым, і вырашыла сфатаграфаваць. Але не паспела, бо пачалося затрыманне. Спалохаўшыся, яна пачала ўцякаць, але ўпала, таму невядомыя пачалі цягнуць яе па асфальце. Дзяўчына заявіла, што падчас затрымання яе душылі і заплюшчвалі ёй вочы. Сілавікі не прадставіліся і некалькі разоў яе кідалі на зямлю, пакуль цягнулі ў мікрааўтобус. Са словаў Лізаветы, затрымлівалі яе каля пяці чалавек у цёмным адзенні без апазнавальных знакаў. Суддзя Карсюк паказаў фатаграфію, каб яна апазнала ўдзельнікаў акцыі. Адвакат звярнуў увагу на тое, што на фатаграфіі не ўказана ні дата, ні час, ні месца, ні крыніца.

Са словаў сведкі-міліцыянта, затрымлівалі Ганчарову супрацоўнікі АМАПа. Ён сцвярджае, што людзі сталі ў ланцужок з расцяжкамі і пачалі выкрыкваць лозунгі, каб зняць гэта на камеру. Сведка «Іваноў» сцвярджае, што Лізавета асабіста трымала сцяг.

— Чаму для пяці далікатных дзяўчат было прыцягнута столькі супрацоўнікаў міліцыі?

— Пытанне знята.

Па словах сведкі, ён прадставіўся і паказаў пасведчанне, але «ўдзельнікі вырашылі паспаборнічаць у бегу і прайгралі». Сведка параіў удзельнікам «не са сцягамі фатаграфавацца, а бегаць раніцай». Падчас допыту сведка блытаўся ў сваіх паказаннях. Ён сцвярджаў, што затрымліваў дзяўчыну толькі адзін супрацоўнік АМАПа і суправадзіў яе да мікрааўтобуса, хоць яна і не хацела ісці за ім.

Суддзя Карсюк адхіліў усе хадайніцтвы і пытанні адваката, якія тычацца пісьмовых матэрыялаў справы, якія гавораць аб памылках у справе. У выніку Лізавету прызналі вінаватай па арт. 24.23 КаАП і арыштавалі на 15 сутак.

Каментары

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць