Кіраўнік МЗС Польшчы адпраўляецца з тэрміновым візітам у Кіеў з-за сітуацыі на межах Украіны
Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау тэрмінова адпраўляецца з візітам на Украіну, каб абмеркаваць абстаноўку на межах гэтай краіны.
Пра гэта польскае знешнепалітычнае ведамства паведаміла ў чацвер у Twitter.
«Сёння, 8 красавіка, адбудзецца пазачарговы тэрміновы візіт міністра Збігнева Рау ў Кіеў. Візіт звязаны з пагрозай міру на межах Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.
Заходнія краіны неаднаразова выказвалі занепакоенасць у сувязі з нарошчваннем расійскай вайсковай моцы ўздоўж мяжы з Украінай.
Каментары