Грамадства

Падчас «Славянскага базару» распаўсюджваць незалежную прэсу нельга?

Спадара Хамайду, вядомага ў Віцебску апазыцыянэра й распаўсюдніка незалежнае прэсы, затрымліваюць ужо трэці раз за час «Славянскага базару». Газэты «Віцебскі кур’ер» і «Наша Ніва» ён заўжды распаўсюджвае на адным і тым самым месцы, каля дому №28 па вуліцы Леніна, якраз насупраць летняга амфітэатру, дзе праходзяць асноўныя фэстывальныя канцэрты. Сёньня ён выйшаў у цэнтар гораду са сьвежым нумарам газэты «Віцебскі кур’ер», і празь некалькі хвілінаў па яго прыехала міліцэйская машына.

затрымліваюць ужо трэці раз за час «Славянскага базару». Газэты «Віцебскі кур’ер» і «Наша Ніва» ён заўжды распаўсюджвае на адным і тым самым месцы, каля дому №28 па вуліцы Леніна, якраз насупраць летняга амфітэатру, дзе праходзяць асноўныя фэстывальныя канцэрты. Сёньня ён выйшаў у цэнтар гораду са сьвежым нумарам газэты «Віцебскі кур’ер», і празь некалькі хвілінаў па яго прыехала міліцэйская машына.

Падчас затрыманьня побач з распаўсюднікам стаяла 17-гадовая Юля Гусакова. Дзяўчына вырашыла забраць у распаўсюдніка газэты, каб той ня ехаў у пастарунак зь цяжкай сумкай. Пакупнікі «Віцебскага кур’еру», які ад пачатку гэтага году забаронена распаўсюджваць празь «Белсаюздрук», пачалі зьвяртацца да яе. Але неўзабаве дзяўчыну таксама затрымалі.

Затрыманьне Юлі Гусаковай бачылі знаёмыя, яны й патэлефанавалі ейнай маці Сьвятлане Баранкоўскай.

(Баранкоўская: ) «Нам патэлефанавалі знаёмыя, і я пабегла яе шукаць. Мы заўжды купляем «Віцебскі кур’ер» у Барыса Хамайды, і ён паскардзіўся, што яго амаль кожны дзень затрымліваюць, і ён ня мае магчымасьці распаўсюджваць газэту. Яго затрымалі, дачка ўзяла ў яго «Кур’ер» ды пачала распаўсюджваць замест яго. Потым прыйшлі нейкія людзі ў цывільным і павезьлі яе ў райаддзел».

Да затрыманай Юлі Гусаковай выклікалі супрацоўніка інспэкцыі ў справах непаўналетніх. Да размовы зь ім далучыліся таксама карэспандэнтка «Віцебскага кур’еру» Алена Базан, вядомы журналіст і праваабаронца Валеры Шчукін, а таксама дэпутатка Віцебскага гарсавету Вольга Карач.

Урэшце дзяўчыну адпусьцілі, узяўшы ў яе тлумачэньні.

Затрыманага Барыса Хамайду з пастарунку павезьлі ў Чыгуначны раённы суд Віцебску, дзе 7 ліпеня яго пакаралі арыштам на двое сутак, а толькі ўчора аштрафавалі на 31 тысячу рублёў. Сёньня яму зноў далі такі самы штраф. Камэнтуючы прысуд, Барыс Хамайда падкрэсьліў, што ў дадзеным выпадку гаворка мусіць ісьці не пра «гандаль у неналежным месцы», за які яго штрафуюць, а пра парушэньне «Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека», якая прадугледжвае ў тым ліку і права на распаўсюд і атрыманьне інфармацыі. Прычым, парушэньне нормаў міжнароднага права адбываецца якраз у часе міжнароднага фэстывалю мастацтваў, кажа спадар Хамайда.

(Хамайда: ) «Ужо адкрыта мне пра гэта кажуць: «Славянскі базар»! У Віцебску шмат начальства. Ну, пацярпіце крыху, скончыцца «Славянскі базар» — зноў будзеце стаяць!» Парушаюцца міжнародна прававыя нормы: «свабода шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю». «Усеагульная дэклярацыі правоў чалавека» дзейная, і мы не на Марсе! Мы ж у сьвеце жывем, краіна ёсьць сябрам арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў — і парушае фундамэнтальнае права!»

Нягледзячы на верагоднасьць рэпрэсіяў, Барыс Хамайда зьбіраецца распаўсюджваць недзяржаўны друк у фэстывальным Віцебску і заўтра, і штодня надалей.

Радыё Свабода

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр2

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці газеты пачалі інфармаваць грамадзян пра небяспеку абломкаў беспілотнікаў1

Кіраўнік брэсцкага аўтобуснага парка расказаў пра заробкі да 6000 рублёў. А кіроўца кажа, што ўсе паехалі ў Польшчу з-за нізкіх заробкаў8

Прэзідэнт Інданезіі прылятаў да Лукашэнкі, каб пагаварыць пра ўгнаенні2

Беларускі ВУП вырас на 2,1%1

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій35

У польскіх памежнікаў з боку беларускай мяжы кінулі кактэйлем Молатава ВІДЭА8

Беларуска пры дапамозе народных метадаў вырасціла гіганцкую трускаўку ФОТАФАКТ1

Мужчына ў Мінску разграміў 18 прыпаркаваных машын — каб іх кіроўцы хадзілі пешшу і не траплялі ў аварыі1

Медыянны заробак у Беларусі за год павялічыўся амаль на 20%5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр2

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць