Грамадства

20-гадовага расійца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску

20-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня ў Мінску, на здымнай кватэры правялі ператрус і змясцілі ў СІЗА КДБ. Хлопцу прад'явілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Да Ягора ўжо два тыдні не пускаюць адваката. Усё, што ведаюць блізкія хлопца аб ягонай сітуацыі, — першапачатковая інфармацыя пасля затрымання ад дзяжурнага адваката. Мама Ягора Юлія распавяла «Вясне» аб пераездзе сына ў Беларусь, яго затрыманні і пераследзе беларускімі ўладамі.

«Ён сустракаўся з дзяўчынай, яны строілі планы»

Ягор Дуднікаў жыве ў Мінску ўжо каля года. Як распавядае яго маці, прычынай пераезду яе сына ў іншую краіну сталі рамантычныя стасункі з беларускай, з якой пазнаёміўся яшчэ ў 16 гадоў. У Расіі хлопец скончыў навучанне на кухара і з'ехаў у Мінск. У беларускай сталіцы ён здымаў кватэру, строіў адносіны з дзяўчынай і зарабляў на жыццё на розных працах.

«На жаль, працаваць кухарам у яго не атрымалася ў Мінску. І так як у яго вельмі прыгожы голас, то ён стаў агучваць мультфільмы, анімэ, гульні, рэкламныя ролікі. Вось так ён зарабляў голасам. Таксама ён апрацоўваў тэксты, падпрацоўваў рэдактарам, а часам і грузчыкам. Асноўнай мэтай гэтага было знаходжанне ў Мінску, бо ён сустракаўся з дзяўчынай, яны строілі планы», — распавядае гісторыю пераезду сына Юлія.

«Не думала, што наяўнасць мікрафона можа быць падставай для затрымання»

5 траўня Ягор Дуднікаў правёў дзяўчыну да дома і вяртаўся на здымную кватэру. Па дарозе ён патэлефанаваў маці і сказаў, што ён побач з домам і пазней ператэлефануе ёй. Але пасля гэтага ён знік з сеткі. Маці, не дачакаўшыся званка, спрабавала датэлефанавацца да яго ўсю ноч. На наступны дзень яна даведалася, што Ягора затрымалі каля дома, а ў яго пакоі на здымнай кватэры правялі ператрус. Па словах маці хлопца, пасля ператрусу ў яго канфіскавалі толькі мікрафон.

«Калі шчыра, я не думала, што наяўнасць мікрафона можа быць дастатковай падставай для затрымання. Асабліва, улічваючы, што чалавек займаецца апрацоўкай аўдыя», — кажа маці Ягора.

Па словах Юліі, двое сутак яна і дзяўчына Ягора нічога пра яго не ведалі: ні месцазнаходжання, ні прычыны затрымання. Ва ўсіх РУУС ім адказвалі, што чалавека з прозвішчам Дуднікаў у іх няма. Тады мама Ягора вырашыла сама прыляцець у Мінск. Дзяжурны адвакат Ягора паведаміў ёй, што яе сына трымаюць у СІЗА КДБ і яму прад'яўляюць абвінавачанне па ч. 1 арт. 342 КК — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў.

«Усё працята нейкім адчаем, што ўсё зруйнавалася на пустым месцы»

Як распавядае Юлія, да Ягора не пускаюць адваката ўжо два тыдні.

«Я да гэтага часу не ведаю дакладна, што яму прад'яўляюць, якія доказы ёсць супраць яго… Нічога не ведаю. Толькі адзін ліст прыйшоў ад яго, хоць мы яму ўжо, напэўна, дзясятак адправілі. Ён піша, як сумуе па нам і як шкадуе, што даставіў нам столькі засмучэнняў. Таму што ён рэальна разумее, што мы ўсе тут шалеем ад перажывання за яго. Дзяўчыне ён піша, што сумуе і кахае яе. Ён спадзяецца, што далейшыя планы будуць у іх усё ж сумесныя… Ён піша, але ўсё прасякнута нейкім адчаем, нявыкруткай ад таго, што ўсё зруйнавалася на пустым месцы», — адзначае Юлія.

«Ён закаханы 20-гадовы хлапчук, але ніяк не арганізатар, не падрыхтовец паўстанняў»

Маме Ягора вядома, што за гэты час яго дапытвалі і здымалі на відэакамеру. Яна асцерагаецца, што з-за ціску ў КДБ і пры следчых дзеяннях без адваката хлопец можа «нагаварыць лішняга» супраць сябе:

«Ягору ўсяго толькі 20 гадоў. Гэта хлапчук, які прыехаў у Мінск, для таго каб строіць адносіны з дзяўчынай. У яго каханне і рамантычныя стасункі. І тое, што цяпер адбываецца, па сутнасці, можа перакрэсліць усё яго далейшае жыццё.

Ён кухар, займаўся аматарскай (не прафесійнай) агучкай мультыкаў. Ён закаханы 20-гадовы хлапчук, але ніяк не арганізатар, не падрыхтовец паўстанняў.

Амаль месяц Ягор незаконна і несправядліва знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Да яго не пускаюць адваката і нічога не паведамляюць нават сваякам. Камунікуем толькі праз лісты, якія даходзяць да яго праз раз. Цяпер яго неабгрунтавана абвінавачваюць па артыкуле 342 КК, па якому пагражае тэрмін да трох гадоў».

Ягора Дуднікава затрымлівалі ў кастрычніку мінулага года. Як распавядае ягоная мама, тады ён заступіўся за дзіця, якога хацелі затрымаць. Па словах Юліі, яе сыну «атрымалася пазбегнуць арышту, бо, калі яго сталі біць [супрацоўнікі], яму стала блага з сэрцам». Ягора адвезлі ў бальніцу.

«Тады ён абышоўся сінякамі і нервовым стрэсам», — дадае маці хлопца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г2

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката4

Макакі арганізавалі крымінальны бізнэс. Вось як яны да гэтага прыйшлі5

«Як быццам ездзіла сто гадоў»: брэсцкая байкерка перасела на фуру1

«Вы ж разумееце, што мы ад вас не адчэпімся». Як улады прымушаюць прыватныя кампаніі завесці ідэолагаў6

Ксяндзу Завальнюку прапаноўвалі замест Чырвонага касцёла пераехаць у Ракаў. Ён адмовіўся2

«Калі правілы не задавальняюць, выберыце іншы лагер». Чыноўнікі — пра скаргі бацькоў на тое, што іх не пускаюць да дзяцей3

36-гадовая айцішніца вырашыла кардынальна змяніць жыццё і паступіла ў медыцынскі ўніверсітэт — хоча стаць анколагам10

Расія заявіла, што больш не звязаная абмежаваннямі на разгортванне ракет сярэдняй і меншай далёкасці10

Трамп павялічыць пошліны для Індыі за перапродаж расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г2

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць