Міністры замежных спраў і абароны краін НАТА абмяркуюць на пасяджэнні 1 чэрвеня сітуацыі ва Украіне і ў Беларусі, а таксама падрыхтоўку да саміта 14 чэрвеня.
Пра гэта заявіў у панядзелак генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі напярэдадні сустрэч кіраўнікоў замежнапалітычных і ваенных ведамстваў краін альянсу ў відэафармаце, піша ТАСС
«Мы абмяркуем сітуацыі ва Украіне, у Беларусі, Афганістане, а таксама падрыхтоўку да саміта», - сказаў ён.
«Мы строга асуджаем прымусовую пасадку грамадзянскага самалёта [Ryanair] ў Мінску», - заявіў Столтэнберг
Каментары