На Партызанскім праспекце пад колы аўтамабіля трапіла 7-гадовая дзяўчынка
Здарэнне адбылося ў панядзелак прыкладна ў 17:20.

ДАІ
«Кіа» рухаўся па мясцовым праездзе Партызанскага праспекта ў напрамку Васняцова і наехаў на 7-гадовую дзяўчынку, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
Дзіця перасякала дарогу па-за пешаходным пераходам паблізу дома №34.
Дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні, яе даставілі ў бальніцу.
Каментары