Грамадства

У Брэсце абвясцілі прысуд жыхару Баранавіч за «распальванне варожасці»

Сёмага чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе абвясцілі прысуд жыхару Баранавіч Уладзіславу Бурыну па крымінальнай справе аб распальванні варожасці, паведамляе «Брэсцкая Вясна». Суддзя Мікалай Сянько прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 130 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі (столькі і запытвала дзяржабвінаваўца Бялт). З улікам неадбытай часткі пакарання па іншым прысудзе (ён быў раней асуджаны за махлярства), сумарнае пакаранне будзе складаць чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле абвінавачвання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце групы «Карнікі» мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх, згодна з лінгівістычнай і псіхалагічнай экспертызамі, «негатыўна ацаніў» і «падахвочваў да незаконных крымінальных дзеянняў» у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, вайскоўцаў, дзяржаўных служачых і іх сем'яў.

На судзе паведамленні цалкам не зачытваліся, але ў некаторых было параўнанне ўкраінскіх пратэстаў і беларускіх. Частка паведамленняў былі рэпостамі.

Абвінавачаны Бурын на судзе заявіў, што прызнае віну цалкам. Пры гэтым адзначыў, што частку паведамленняў ён не напісаў сам, а толькі пераслаў гатовае. Таксама мужчына выдаліў свае паведамленні з чатаў праз два тыдні: «Зразумеў, што няправільна напісаў», скінуў тэлефон да завадскіх наладаў.

Бурын знаходзіцца пад вартай з восьмага лютага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета6

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Усе навіны →
Усе навіны

21-гадовую студэнтку іняза кінулі ў калонію за ўдзел ў школе лідарства15

«Ён можа прыехаць у Кіеў». Зяленскі адказаў Пуціну на прапанову сустрэцца ў Маскве5

Новы трэнд — абіраць партнёра метадам шрэкінгу. Што за ён?8

«Мы вярталі адчуванне падмурку». У Вільні прэзентавалі перавыданне «Майстроўні», якая вяртала беларусам іх мову і культуру1

Трамп выдаў указ, які дазваляе караць краіны, што неправамерна затрымліваюць амерыканцаў2

Беларускія камуністы пры СССР ганарыліся тым, што яны змагары. Пры Лукашэнку сэнс гэтага слова перакруцілі20

Трамп: Вашынгтон не рыхтуецца да зрынання Мадуры3

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў53

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета6

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць