Грамадства

На гэтых выходных перакрыюць цэнтр Мінска

У сувязі з правядзеннем Мінскага паўмарафона сёння 6 верасня вечарам і заўтра 7 верасня днём рух па частцы вуліц у цэнтры Мінска будзе перакрыты. Графік перакрыцця раней апублікаваў Мінагрвыканкам.

Фота: АНТ

Так, з 16:00 у суботу і да 17:00 нядзелі будзе ўведзены часовы забарона на рух транспарту па вуліцы Кірава ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Свярдлова.

У нядзелю з 07:00 да 13:00 закрыюць рух транспарту па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да плошчы Перамогі, уключаючы саму развязку на круглай плошчы.

Акрамя таго, у гэты час нельга будзе праехаць па вуліцы Кісялёва ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі, мясцовым праездам праспекта Незалежнасці, частцы вуліц Камуністычнай, Куйбышава, Янкі Купалы, Старажоўскай, праспекце Машэрава ад вуліцы Старажоўскай да праспекта Пераможцаў, па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Арлоўскай да вуліцы Леніна і па самой вуліцы Леніна ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Розныя ўчасткі вуліц Леніна, Янкі Купалы і Інтэрнацыянальнай будуць перакрыты да 14 гадзін, праспекта Незалежнасці — да 15 гадзін, вуліц Свярдлова і Ульянаўскай — да 16 гадзін, вуліцы Кірава — да 17 гадзін.

Раней у Мінспорту расказалі, што сёлета для ўдзелу ў Мінскім паўмарафоне зарэгістраваліся больш за 25 тыс. чалавек з 11 краін. У ведамстве таксама назвалі сумы прызавых для пераможцаў спаборніцтваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць