Прэзідэнт Еўрапейскай рады і Пуцін пагаварылі па тэлефоне пра Беларусь
Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Гаварылі ў тым ліку і аб Беларусі.
Старшыня Еўрапейскай рады пацвердзіў ацэнку ЕС наконт інцыдэнту з Ryanair, паінфармаваў аб санкцыях, уведзеных Еўрапейскім саюзам пасля інцыдэнту.
Мішэль падкрэсліў важнасць таго, каб улады Беларусі вызвалілі палітычных зняволеных, спынілі рэпрэсіі і гвалт і пачалі інклюзіўны нацыянальны дыялог. Расія можа сыграць важную ролю ў падтрымцы мірнага ўрэгулявання крызісу.
Уладзімір Пуцін падкрэсліў контрпрадуктыўнасць санкцый, як і ў цэлым любых спробаў «умяшання ва ўнутраныя справы гэтай суверэннай дзяржавы», паведамляе Крэмль.
Каментары