Здарэнне адбылося каля 9.30 раніцы 23 чэрвеня ў Красным на чыгуначным пераездзе, паведамляе mlyn.by.

Як распавяла прадстаўнік ДАІ Маладзечанскага РАУС Дыяна Галуза, МАЗ ехаў з боку кар'ера. Перад чыгуначным пераездам у машыны адмовілі тармазы, ручнік таксама на спрацаваў. Грузавік урэзаўся ў электрычку, якая ішла з Мінска ў Маладзечна і, відаць, прытарможвала перад прыпынкам у Красным (станцыя Уша).

У выніку пашкоджаны апошнія тры вагоны. Пасля іх агляду электрычка адразу працягнула рух і даехала да дэпо ў Маладзечне для больш пільнага агляду.
Ні кіроўца, ні пасажыры электрычкі не пацярпелі.
Каментары