Здароўе

Індыйскі штам каранавіруса: што вядома навукоўцам

Дэльта-варыянт каранавіруса імкліва распаўсюджваецца ва ўсім свеце.

Фота Надзеі Бужан

Індыйскі штам, вядомы як B. 1.617.2, лічыцца найбольш заразным. Некаторыя эксперты сцвярджаюць, што дэльта-варыянт можа быць прыкладна на 50% больш заразны, чым брытанскі штам (альфа-варыянт), піша The New York Times.

Дэльта-варыянт быў выяўлены ў кастрычніку 2020 года ў індыйскім штаце Махараштра. З таго часу штам распаўсюдзіўся не толькі па ўсёй Індыі, але і па ўсім свеце.

Пэўныя звесткі сведчаць пра тое, што варыянт можа часткова ўхіляцца ад антыцел, якія выпрацоўваюцца арганізмам пасля перанесенага каранавіруса ці вакцынацыі. Таму гэты варыянт можа зрабіць метады лячэння манакланальнымі антыцеламі менш эфектыўнымі.

Дэльта-варыянт мае адразу некалькі мутацый, у тым ліку ў шыпавідным бялку. Гэтыя змены дазваляюць вірусу хутчэй трапляць у клеткі арганізма чалавека і ўхіляцца ад некаторых імунных рэакцый.

Акрамя дэльты, таксама існуе варыянт «дэльта-плюс». Ён яшчэ больш заразны і ўстойлівы да вакцын, але пакуль «дэльта-плюс» не паспеў шырока распаўсюдзіцца.

Нядаўняе шатландскае даследаванне паказала, што людзі, інфікаваныя дэльта-варыянтам, прыкладна ў два разы часцей трапляюць у бальніцу, чым людзі, інфікаваныя брытанскім штамам. Аднак няпэўнасць застаецца, сцвярджаюць навукоўцы.

«Верагоднасць больш цяжкай хваробы пасля заражэння індыйскім штамам — адзінае пытанне, на якое няма дакладнага адказу», — сцвярджае Майкл Астэрхолм, амерыканскі эпідэміёлаг і дырэктар Цэнтра даследаванняў інфекцыйных захворванняў ва Універсітэце Мінесоты.

Па звестках Public Health England, у Вялікабрытаніі ў выніку заражэння дэльта-варыянтам памерлі людзі, якія ўжо былі вакцынаваныя ад каранавіруса. Сем чалавек памерлі праз 21 дзень пасля першай прышчэпкі, яшчэ 12 — на працягу двух тыдняў пасля другой.

Дэльта-варыянт зарэгістраваны ўжо ў 80 краінах. Гэта найбольш распаўсюджаны варыянт у Індыі і Вялікабрытаніі, дзе на яго прыходзіцца больш за 90 адсоткаў выпадкаў. У ЗША кожны пяты выпадак заражэння — індыйскі штам.

На думку экспертаў, малаверагодна, што дэльта-варыянт будзе ўяўляць вялікую рызыку для цалкам вакцынаваных людзей. «Цалкам вакцынаваным людзям гэта новая фаза пандэміі не пагражае, — адзначае Пітэр Хотэз, дэкан Медыцынскага каледжа Бейлора. — Аднак ахова, якую забяспечвая адна доза, нізкая, таму рызыка заразіцца больш высокая».

Сімптомы дэльта-варыянта падобныя да моцнай прастуды. У адмысловай праграме Zoe брытанцы, інфікаваныя індыйскім штамам, скардзіліся на галаўны боль, пяршэнне ў горле, насмарк, тэмпературу і часам кашаль.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады11

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА11

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

ЗША могуць размясціць вайскоўцаў на авіябазе ў Дамаску2

Лукашэнка прапануе зрабіць платным лячэнне для беларусаў, якія прыязджаюць з-за мяжы15

Прэзідэнт ПАР заявіў, што паўднёваафрыканцы, якія ваююць ва Украіне, трапілі ў пастку на Данбасе3

«Трохкарчмовая», «Раздарожная» і «Макаёнка». Якія назвы станцый метро прапануе Аб'яднаны пераходны кабінет22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады11

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць