Улада

Праект амністыі Зікрацкага: Севярынца і Фядуту вызваляць ад адказнасці, а Бабарыку і Золатаву адпусцяць пад падпіску аб нявыездзе

Юрыст Сяргей Зікрацкі прадставіў праект Акту аб амністыі. Ён адказвае на пытанні, як павінна адбывацца амністыя і рэабілітацыя беларусаў, якія зведалі пераслед па палітычных матывах.

Тыя, хто быў асуджаны альбо абвінавачаны па «палітычных артыкулах», павінны выйсці на свабоду і быць амніставаныя на працягу двух сутак. Гаворка ідзе пра крымінальныя справы, заведзеныя пасля 8 мая 2020 года.

У дакуменце пералічваюцца артыкулы Крымінальнага кодэкса, якія будуць адназначна лічыцца палітычнымі. Гэта 130 «Распальванне варожасці»; 293 «Масавыя беспарадкі»; 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»; 356 «Здрада дзяржаве»; 357 «Змова», 364 «Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», а таксама розныя «паклёпы» і «абразы».

Зікрацкі адзначае, што па гэтых артыкулах асуджана нашмат больш людзей, чым уключана ў спіс палітвязняў «Вясны».

Асобна гаворка вядзецца пра тых, на каго завялі крымінальную справу па артыкулах, якія не з'яўляюцца палітычнымі, але часам выкарыстоўваюцца, каб пасадзіць нязгодных. Маецца на ўвазе нявыплата падаткаў, карупцыя, адмыванне сродкаў або атрыманне хабараў.

Тыя, супраць каго распачатыя такія справы з 8 мая 2020 года, таксама выйдуць на свабоду на працягу двух дзён, але пад падпіску аб нявыездзе. Іх справы будуць пераглядацца. У гэтую групу трапляюць і Віктар Бабарыка, і фігуранты справы Тутбая, у тым ліку Марына Золатава.

Нарэшце, тыя, хто атрымаў адміністрацыйную адказнасць па «палітычных» артыкулах накшталт артыкула 23.34 (таксама з 8 мая 2020 года), будуць неадкладна вызваленыя. Сумы штрафаў, выплачаныя па гэтых справах, будуць вернутыя з бюджэту.

Усе звольненыя па палітычных матывах атрымаюць магчымасць аднавіцца на працы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»23

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Усе навіны →
Усе навіны

Тату-мастаку з Гомеля, што жыве ў Польшчы, патрэбна дапамога. Некалькі месяцаў таму яму перасадзілі сэрца

«Яўрэй-сіяніст напаў на іранскае дзіця». У твітары істэрыя вакол фэйкаў пра беларуса, які напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце14

У Польшчы тэсціруюць пераход на 4-дзённы працоўны тыдзень. Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш2

Беларускія комікі запусцілі ютуб-шоу спатканняў усляпую3

Пад Мінскам па віне п'янага кіроўцы «Мерседэса» загінулі дзве жанчыны і двое дзяцей3

Чалы: Лукашэнка гатовы пераступіць цераз асабістую нянавісць дзеля шанцу раскалоць эміграцыю8

Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч8

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю13

Банкрутуе завод кампазітных канструкцый. У яго хацелі ўкласці 220 мільёнаў еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»23

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць