Спорт

Сёння Данія — у чвэрцьфінале Еўра. Туды яе вывеў гулец, які два гады правёў у інвалідным вазку

З інваліднага вазка — у адзін з лепшых клубаў свету.

Фота barcafocus.com.

3 ліпеня ў 19:00 зборная Даніі згуляе з Чэхіяй у чвэрцьфінале чэмпіянату Еўропы. У гэтых камандах хапае зорных гульцоў — чаго варты той жа чэх Патрык Шык, які на сёння займае другое месца па колькасці забітых галоў на гэтым Еўра. Але ж ні датчане, ні чэхі не лічыліся фаварытамі гэтага турніра, таму тым больш варта будзе сачыць за іх двубоем.

Што датычыцца датчан, у чвэрцьфінал Еўра іх вывела перамога ў гульні з Уэльсам, калі скандынавы забілі ў вароты валійцаў чатыры галы (4:0). Аўтарам апошняга з іх ажно на 94-й хвіліне гульні аказаўся Марцін Брэйтуэйт, нападаючы «Барселоны» і гулец з вельмі цікавай жыццёвай гісторыяй.

З ранняга дзяцінства Марцін любіў футбол. Дацкая газета неяк апублікавала фота, дзе Брэйтуэйт гуляецца з мячом ва ўзросце ўсяго двух гадоў. Але, калі Марціну было пяць год, усё моцна змянілася. У хлопца выявілі хваробу Лега-Кальвэ-Пертэса — генетычнае захворванне сцегнавай косці і тазасцегнавага сустава.

Брэйтуэйт разам са старэйшай сястрой. Фота lifebogger.com.

Косць у назе Марціна дэфарміравалася падчас развіцця, таму хлопчыку стала цяжка хадзіць. Праз гэта дактары параілі яму ніяк не нагружаць свае ногі — і ў выніку дзіця было вымушанае перасесці ў інвалідны вазок.

Марціну не казалі пра тое, колькі часу ён правядзе ў такім стане. Ён проста быў вымушаны чакаць таго моманту, калі яго ногі падужэюць настолькі, каб хлопец мог зноў хадзіць. На гэта спатрэбілася два гады — і дактары нават дазволілі Марціну далей гуляць у футбол.

Брэйтуэйт успамінае, што да гісторыі з хваробай гуляў у футбол кожны дзень з раніцы да вечара, і гэта адзінае, што было для яго важным у жыцці. Калі ж дактары дазволілі хлопцу вярнуцца да гульні, ён адчуваў, што яго жыццё нібыта пачалося нанова. Праз некалькі дзён, як распавядае футбаліст, ён згуляў у матчы і атрымаў тытул найлепшага гульца. Магчыма, кажа Брэйтуэйт, гэта было зробленае толькі для таго, каб яго парадаваць, але ўсё роўна адчуванне ад тых падзей было цудоўным.

Далей Марціна чакаў шлях прафесійнага футбаліста. Ён пачынаў кар’еру ў клубе «Эсб’ерг» з роднага горада, потым за два мільёны еўра перайшоў у французскую «Тулузу». Далей быў клуб другой англійскай лігі «Мідлсбро», французскі «Бардо», іспанскі «Леганэс» і, нарэшце, іспанская ж «Барселона». Такім чынам, датчанін прайшоў шлях ад інваліднага вазка да аднаго з лепшых футбольных клубаў свету.

Разам з жонкай. Фота lifebogger.com.

У размове з брытанскімі журналістамі Марцін распавёў забаўную гісторыю, звязаную з яго пераходам у «Барсу». Ён сцвярджае, што нікому не распавядаў пра перамовы з клубам, нават сваёй жонцы. Але яна разумела, што нешта адбываецца, бо на тэлефон яе мужа шмат званілі, і ён не жадаў пры ёй адказваць на гэтыя званкі. Жонка амаль што пачала падазраваць Брэйтуэйта ў тым, што ён знайшоў сабе палюбоўніцу. Але, калі Марцін распавёў ёй праўду, яна зразумела, у чым прычына былой сакрэтнасці.

У інтэрв’ю Брэйтуэйт падкрэслівае, што нават падчас хваробы ён меў адну мэту — быць вялікім футбольным гульцом. Пазней, калі Марцін вярнуўся да гульні, ён не турбаваўся пра тое, каб праз свой стан здароўя менш сябе нагружаць. Але, як сцвярджаюць бацькі, некалькі год пасля вазка хлопчык усё ж такі моцна кульгаў.

Зараз ён кажа пра тое, што гуляць у футбол — гэта дар, і што ён ніколі пра гэта не забывае. Таксама Брэйтуэйт спадзяецца, што яго гісторыя паказвае: калі ты ў дрэннай сітуацыі, усё можа змяніцца да лепшага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін28

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць