Грамадства

Нашанівец Андрэй Скурко дасылае маленькаму сыну з-за кратаў уласныя вершы. Чытайце і вучыце са сваімі дзеткамі!

Наш калега Андрэй Скурко дасылае ў лістах з-за кратаў вершы для свайго маленькага сына. Мы ведалі, што Андрэй таленавіты ва ўсім, за што бярэцца, але вось пра паэтычны дар не здагадваліся.

Андрэй і маленькі Тамаш

Дзверы гнуцца, столь дрыжыць —
Слон прыйшоў да дзеда жыць.
З лесу снежнага ўранку —
Вось бывае нечаканка!

Вуха ў кухні, хвост у спальні,
Левая нага ў вітальні —
У дзядулевай хацінцы
Так няпроста памясціцца.

Адзінока ўзімку дзеду,
Дык і рады ён суседу:
Слон на носе дровы носіць
І ў краму дзеда возіць.

Разважаюць дзед з сланом:
— Можа, нам пабольшыць дом?
…Абжывецца слон паціху —
Прывядзе яшчэ сланіху.

«Слана ў вершы можна лёгка памяняць на зубра, але мне падалося, што так смяшней», — перадае словы Андрэя яго жонка Паўліна.

Напісаць ліст нашым зняволеным калегам можна па адрасе:

СІЗА-1,
вул. Валадарскага, 2
220030 г. Мінск

Скурко Андрэю Генадзевічу
Марціновічу Ягору Аляксандравічу

Каментары

Цяпер чытаюць

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю36

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

Арышт, СІЗА і тры гады «хіміі» за 4 фота расійскай вайсковай тэхнікі. Мікіта Лосік расказаў сваю гісторыю2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў9

Андрэя Стрыжака часова адхілілі ад кіравання «Байсолам»49

Украіна атрымае абяцаныя Трампам Patriot не раней за вясну 2026 года — Spiegel2

Стала вядома, у якія ВНУ сёлета ёсць недабор1

Намесніца міністра адказала, чаму ў крамах памідоры горшыя, чым на рынках1

Залацісты баравік не спыніць: ці варта здзіўляцца яму ў Беларусі?8

Справу беларуса, якога вінавацяць у дыверсіі на БАМе, будзе разглядаць вайсковы суд у Чыце. Яму пагражае пажыццёвае1

Дэпутат расійскай Дзярждумы ў дзень сваёй смерці здолеў прагаласаваць 11 разоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю36

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць