Грамадства

За паўгода больш за 3 тысячы алкаголікаў і наркаманаў адправілі ў ЛТП

Сёлета суды накіравалі ў лячэбна-трудавыя прафілакторыі 3332 чалавек. ЛТП — савецкая спадчына, такія ўстановы захаваліся толькі ў Беларусі, Туркменістане і на тэрыторыі непрызнанай Прыднястроўскай рэспублікі.

Фармальна залежных людзей змяшчаюць у прафілакторый, каб вылячыць іх пры дапамозе «медыцынскай і працоўнай тэрапіі». Фактычна ж умовы параўнальныя з месцамі пазбаўлення свабоды, ЛТП падпарадкоўваюцца Дэпартаменту выканання пакаранняў.

Падставай для накіравання ў ЛТП з’яўляецца не здзейснены правін, а хвароба — хранічны алкагалізм, наркаманія ці таксікаманія, за правапарушэнні вінаватыя асобна нясуць адміністрацыйную адказнасць.

На думку медыкаў, немагчыма прымусова вылечыць чалавека ад алкагольнай ці наркатычнай залежнасці. Больш за тое, часцяком у ЛТП трапляюць людзі, якім не прапанавалі альтэрнатыўныя метады лячэння. Па сутнасці, адзіная карысць ад такіх «прафілакторыяў» — часовая ізаляцыя дэбашыра ад сваякоў. Дзяржава нават не вядзе статыстыку, колькі алкаголікаў і наркаманаў вылечваецца за час знаходжання ў ЛТП.

Каментары

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі10

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць