4350 штрафу за тры бчб-сцяжкі на слупах атрымала жанчына з Міханавіч
37-гадовая жыхарка Мінскага раёна ноччу 9 мая 2021 года з дапамогай аэразольнай фарбы намалявала на трох слупах лініі электраперадач у аграгарадку Міханавічы бел-чырвона-белыя сцягі.
Па словах абвінавачвання, «гэта зрабіла немагчымым эстэтычнае ўспрыманне гэтых збудаванняў і парушыла іх архітэктурную выразнасць».
У выніку жанчыне прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 150 БВ (Br4350).
Каментары