Улада

Лукашэнка паабяцаў, што ніхто рахункаў з бізнэсоўцамі зводзіць не будзе. Нават калі нехта памыліўся і заблукаў

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам і старшынёй КДК Васілём Герасімавым, піша БелТА.

БелТА

«Я хачу, каб бізнэсоўцы мяне пачулі, што ніхто з імі зводзіць рахункаў не будзе. Хтосьці памыліўся, хтосьці заблукаў, хтосьці няправільна зразумеў нешта. Трэба з імі паразумецца. Я гатовы нават на маім узроўні гэта рабіць, калі вы знойдзеце адпаведную форму. Але тых, хто працаваў сумленна ў нас, тых, хто хоча да нас прыйсці працаваць, мы павінны іх прымаць як сваіх людзей, якія ствараюць карысць для народа і дзяржавы. Перагібаў нельга дапускаць ні ў якім разе. Я не бачу такіх перагібаў, але не хачу, каб яны былі ў будучыні», — заявіў ён.

«Я хачу, каб вы разумелі: ніводны з валасоў з прадпрымальніка і бізнэсмэна, які сумленна працуе, не павінен упасці. Мы ні ў якім разе не павінны ператварыць у моду-задушыць нейкага прадпрымальніка і бізнэсоўца. Гэта людзі, якія працуюць на дзяржаву і прыносяць яму карысць. Толькі адзінае: падаткі трэба плаціць, людзей, якія ў цябе працуюць, не крыўдзіць», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ні ў якім разе нельга беспадстаўна «накатваць» на бізнес і спецыяльна шукаць для гэтага падставу. «Мы ні ў якім выпадку не павінны «накатваць». Хоць і брыдка сябе павялі некаторыя іпэшнікі, айцішнікі і іншыя. Нельга проста ўзяць і іх за нешта пакараць. Не трэба шукаць нагоду, прычыны і гэтак далей. Хай працуюць па законе. Парушыў закон — на ўсю катушку хай адказваюць», - папярэдзіў ён.

Разам з тым Лукашэнка адзначыў: «Любы бізнэсовец, які хоча займацца палітыкай, павінен строга трымацца закона. Палітыкі і бізнэсмены павінны выконваць законы. Але калі ты пракраўся, як у нас гэта часцяком бывае (і прыклады ведаем), і папёрся потым у палітыку, каб прыкрыць гэта ўсё, і калі раптам што, то абвінаваціць уладу, што, вось, ведаеце, я сумленны бізнэсмен, пайшоў у палітыку і таму мяне заціснулі тут? Некаторыя сядзельцы, якія сёння там знаходзяцца (у месцах зняволення), так сябе і паводзілі. Вось гэта будзе спыняцца адназначна. І не трэба крыўдзіцца на ўладу», — падкрэсліў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць