Грамадства

81-гадовую пенсіянерку з Магілёва аштрафавалі за «абразу Лукашэнкі»

Ала Няўмоева паспрачалася з камунальнікамі, калі выкідала смецце. Тыя запісалі яе прамову на відэа і выклалі ў TikTok. Суд прызнаў пацярпелым Аляксандра Лукашэнку. Пасяджэнне ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва адбылося 11 жніўня, паведамляе «Радыё Свабода».

Алу Няўмоеву ведаюць старажылы магілёўскага дэмакратычнага руху, чыя актыўная дзейнасць прыпадала на 1990-я. Цяпер ёй 81 год, у яе інваліднасць 2-й групы. А гісторыя, якая скончылася судом, здарылася яшчэ ў красавіку.

З матэрыялаў справы: «Няўмоева Ала Фёдараўна, маючы намер на здзяйсненне злачынства супраць парадку кіравання (ч. 1 арт. 368 КК), у прысутнасці іншых асобаў публічна і наўмысна выказала ў вуснай форме ненарматыўныя выразы, якія абразілі гонар і годнасць прэзідэнта Беларусі ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваім паўнамоцтваў».

Як заявіла жанчына на першым пасяджэнні 4 жніўня, усё пачалося з таго, што яна пайшла выкінуць смецце да кантэйнераў. Туды ж пад’ехалі супрацоўнікі «Спецаўтапрадпрыемства». Смяцяр пачаў задаваць пытанні і здымаць на камеру. Па сутнасці, правакаваў, адзначыла яна ў судзе.

Ала Няўмоева прызнала, што сапраўды выкарыстала нецэнзурную лексіку на адрас Лукашэнкі. Але ўдакладніла, што яе проста давялі.

«Усё гаварыла нармальна спачатку, а ў канцы нервы не вытрымалі, што я б’юся, а нікому нічога не патрэбна. Мацюкі выкарыстала, так. Але заўваг мне ніхто не рабіў. Не справілася з эмоцыямі», — паскардзілася пэнсіянерка.

Тым не менш афіцыйна пацярпелым у крымінальнай справе аб абразе на сметніку паблізу Віцебскага праспекта, 28 прызналі Лукашэнку.

Суддзя Жанна Пушкіна прысудзіла мінімальна магчымае пакаранне — 30 базавых (870 рублёў).

За апошні час гэта першы выпадак, калі крымінальная справа за абразу першай асобы дзяржавы скончылася матэрыяльным спагнаннем, а не абмежаваннем ці пазбаўленнем волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт3

Гэта прышчэпка можа выратаваць жанчын ад аднаго з відаў раку. Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека4

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць