Свет

У найбуйнейшага мабільнага аператара T-Mobile уцяклі звесткі амаль 50 мільёнаў кліентаў. Паведамляецца, што хакер з Беларусі

Прадстаўнікі кампаніі T-Mobile пацвердзілі, што зламыснікі, якія нядаўна ўзламалі яе серверы, здолелі выкрасці файлы, якія змяшчаюць асабістую інфармацыю дзясяткаў мільёнаў чалавек. 

Пра ўцечку стала вядома ў пачатку тыдня, калі на хакерскім форуме з'явілася аб'ява аб продажы асабістых звестак прыкладна 100 мільёнаў кліентаў кампаніі T-Mobile. 

Усю базу ўзломшчык ацаніў у 6 біткойнаў (каля 280 000 даляраў ЗША), заяўляючы, што яна змяшчае ў тым ліку IMSI, IMEI, нумары тэлефонаў, імёны, PIN-коды бяспекі. Таксама ёсць даты нараджэння прыкладна 30 мільёнаў чалавек, а таксама іх нумары правоў кіроўцы і нумары сацыяльнага страхавання.

Неўзабаве прадстаўнікі T-Mobile пацвердзілі, што ўзлом сапраўды адбыўся. Як заявілі ў кампаніі, зламыснікі скралі запісы, якія належаць 48,6 мільёна чалавек, у тым ліку цяперашніх, былых або патэнцыйных кліентаў T-Mobile.

«Важна адзначыць, што нумары тэлефонаў, нумары рахункаў, PIN-коды, паролі або фінансавая інфармацыя кліентаў і патэнцыйных кліентаў не былі скампраметаваныя ні ў адным са [скрадзеных] файлаў. Некаторыя даныя кліентаў T-Mobile, якія выкарыстоўваюць спосабы аплаты па факце, сапраўды ўключалі імёны і прозвішчы, даты нараджэння, нумары сацыяльнага страхавання і інфармацыю аб правах кіроўцы, пасведчаннях асобы», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Ахвярам хакераў прапануюць 2 гады бясплатных паслуг па абароне ад крадзяжу асобы (з дапамогай McAfee ID Theft Protection Service).

Як паведаміў Джэрэмі Кірк, рэдактар Information Security Media Group, кампаніі, якая спецыялізуецца на кібербяспецы, хакер сцвярджае, што знаходзіцца ў Беларусі. Але іншага пацвярджэння гэтай інфармацыі на гэты момант няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб — ён свеціцца ў цемры, прычым зялёным святлом6

Вядомыя журналісты адкрываюць у Варшаве бар30

У Мінску здаюць прыстойную аднушку за 220 рублёў у месяц, але ёсць адна ўмова2

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць