Эканоміка

Цэны на драўніну ў ЗША ўпалі амаль на 70%. Ці паўплывае гэта на беларускі рынак? 

Цэны на драўніну на сусветным рынку пайшлі ўніз і цэнавае ралі, якое прывяло да глабальнага росту кошту піламатэрыялаў у свеце, спынілася. Пра гэта паведамляе РБК. А гэта значыць, што цэны на драўніну ў Беларусі таксама павінны, па логіцы, знізіцца. Але на ўзровень 2019 года яны наўрад ці вернуцца, мяркуе Realt.by.

У 2021 годзе кошт піламатэрыялаў у Беларусі павялічыўся больш чым у два разы ў параўнанні з мінулым сезонам. Гэта адбылося з-за росту коштаў на драўніну ў ЗША, а ў выніку — і на ўсім сусветным рынку. Справа ў тым, што гэты тавар прадаецца ў Беларусі праз біржу і цана на яго фармуецца на падставе попыту і прапановы. Падаражэнне драўніны адбілася і на цэнах на іншыя будматэрыялы, якія таксама сталі даражэйшымі. Нядаўна Мінбудархітэктуры нават вырашыла рэгуляваць цэны на 33 пазіцыі будматэрыялаў.

Але, магчыма, у хуткім часе як мінімум піламатэрыялы пачнуць таннець і без дзяржрэгулявання. Справа ў тым, што кошт ф'ючэрсаў на піламатэрыялы (lumber) у ЗША ўпаў да ўзроўню $500 за 1 тыс. футаў дошкі, або прыкладна $213 за кубаметр (кошт у ЗША разлічваецца за 1 тыс. цалевых дошак, што складае 2,35 м/куб.).

Пры гэтым яшчэ ў траўні ф'ючэрсы на драўніну на Чыкагскай таварнай біржы дасягалі рэкорднага ўзроўню ў $1733,5 за 1 тыс. футаў дошкі ($734,5 за 1 куб. м). За чатыры месяцы кантракты абваліліся больш чым на 70%. Цэны на драўніну ў ЗША практычна вярнуліся да дапандэмічнага ўзроўню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць