Свет

«Задзейнічана авіяцыя». Украіна ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю з-за вучэнняў «Захад-2021»

Мяжу кругласутачна патрулююць нарады са службовымі сабакамі, вядзецца маніторынг з пастоў назірання, задзейнічаная авіяцыя, але ўсе пункты пропуску працуюць у звычайным рэжыме.

На фота — урачыстае адкрыццё вучэнняў у Брэсце, mil.by

Украінскія памежнікі ўзмацнілі ахову мяжы з Беларуссю ў сувязі з пачаткам расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2021», пра гэта заявіў у пятніцу дэпутат ад прэзідэнцкай фракцыі «Слуга народа», намеснік старшыні Камітэта Вярхоўнай рады па пытаннях праваахоўнай дзейнасці Сяргей Іянушас.

«Сёння ў Беларусі пачаліся ваенныя вучэнні. На тэрыторыі краіны цяпер знаходзіцца шмат расійскіх вайскоўцаў і баявой тэхнікі. У сувязі з гэтым памежнікі ўзмацнілі ахову мяжы, у прыватнасці прыцягнулі спецпадраздзяленні. Цяпер сітуацыя на мяжы спакойная», — сказаў Іянушас.

Паводле яго слоў, мяжу кругласутачна патрулююць нарады са службовымі сабакамі, вядзецца маніторынг з пастоў назірання, задзейнічана авіяцыя, але ўсе пункты пропуску, як удакладніў парламентарый, працуюць у звычайным рэжыме.

«Мы ў профільным камітэце пастаянна назіраем за сітуацыяй. У Дзяржпамежслужбе запэўнілі, што робяць усё, каб не дапусціць правакацый і незаконнага перасячэння мяжы», — дадаў дэпутат.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы1

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі паведаміў, што афіцыйна атрымаў ад ЗША праект мірнага плану2

Мірны план Трампа прадугледжвае зняцце з Расіі санкцый і яе поўнае вяртанне ў сусветную эканоміку44

Другі дзень запар з Беларусі ў Еўрасаюз не спрабуе прабіцца ніводзін мігрант13

Дзяўчына дамаглася, каб мабільны аператар зменшыў ёй рахунак за паслугі ў 10 разоў5

З пачатку поўнамаштабнай вайны Еўрасаюз заплаціў Расіі на 124 мільярды еўра больш, чым выдзеліў на падтрымку Украіны8

Сталі вядомыя падрабязнасці пра двух украінцаў, якія здзейснілі дыверсію на польскай чыгунцы і ўцяклі ў Беларусь11

Памятаеце ўкраінку, якую расіяне прывязалі да слупа? Тыя, хто яе катаваў, за гады вайны амаль усе загінулі. А вось што робіць цяпер яна23

Памідоры па 30 рублёў і хатняя каўбаса па 55: што прадаюць на элітным рынку Валяр'янава1

Літоўскія фуры сутыкаюцца з праблемамі пры выездзе з Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы1

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць