Грамадства

Жыхара Гомеля за сарваны дзяржаўны сцяг пакаралі годам калоніі

28 верасня суд Савецкага раёна Гомеля пакараў 38-гадовага Савічава годам пазбаўлення волі за «здзек з дзяржаўнага сімвала». Шкоду ад здейсненага злачынства ацанілі ў 21 рубель, паведамляе spring96.org.

Здарэнне адбылося 20 ліпеня. 38-гадовы Вячаслаў Савічаў апоўначы ішоў па Рэчыцкім праспекце. На будынку ён заўважыў сцяг.

«Я быў выпіўшы. Вырашыў праверыць свае здольнасці — ці даскочу да сцяга. Скокнуў, ухапіўся за яго, дрэўка зламалася, сцяг упаў. Я ўбачыў мінака, які стаяў на прыпынку, спужаўся і адпіхнуў сцяг нагой», — тлумачыў на судзе абвінавачаны.

Мінаком аказаўся супрацоўнік міліцыі. Ён вяртаўся з працы і тут жа затрымаў чалавека.

«Убачыў грамадзяніна, які трымаў сцяг, потым ён яго адкінуў нагой. Я падышоў, сказаў: «Міліцыя». Мне ён патлумачыў свае дзеянні, што яму не падабаецца гэты сцяг. Прасіў яго адпусціць. Я выклікаў нарад і сказаў яму, што калі не падабаецца гэты сцяг — хай едзе ў іншую краіну, там будзе іншы сцяг», — казаў на судзе міліцыянт Пётр Рачкоў.

Сцяг належаў камунальнаму прадпрыемству, каштаваў 21 рубель. Абвінавачаны купіў і занёс ім новы сцяг.

Вячаслаў Савічаў сказаў, што раскайваецца. На следстве ён таксама казаў, што сарваў сцяг, бо «іх занадта шмат вісела па горадзе», і што «трымаецца далей ад палітыкі».

Пракурорка папікала абвінавачанага тым, што ён нідзе не працуе. «На што вы жывяце? Чаму не шукаеце нармальную працу? Сям’ю не плануеце заводзіць? Ці дапамагаеце вы сваім бацькам? Чаму ў вас няма сталага заробку — вы ж мужчына ў самым росквіце сіл!» — пыталася пракурорка.

Яна прасіла пакараць абвінавачанага годам калоніі агульнага рэжыму. Суддзя падтрымала прапанову. 

Вячаслава Савічава ўзялі пад варту ў зале суда.

Каментары

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць