Нерухомасць

Кватэры ў каркасных дамах у Мінску патаннелі на 10-15 тысяч даляраў. Што адбываецца?

Калі раней аднапакаёўку з рамонтам у новым доме каля метро прадавалі за 75 тысяч даляраў, то цяпер гатовы аддаць за 60 тысяч. Пра новую тэндэнцыю на рынку нерухомасці расказвае эксперт Наталля Літоўская.

Што адбываецца? У каркасных дамах каля метро, здадзеных пасля 2008 года, сталі выстаўляць на продаж аднапакаёўкі з чарнавой аддзелкай ад 56 тысяч даляраў. З рамонтам, гатовыя да пражывання — ад 60 тысяч. Размова пра кватэры плошчай 40-43 квадратныя метры.

Па назіраннях эксперта, у маі такія цэны былі толькі ў панэльных дамах. Аднапакаёўкі ў каркасных з будаўнічай аддзелкай выстаўлялі за 65 тысяч даляраў, а з рамонтам — за 75-80 тысяч. Каб не было ілюзій — такія прапановы ёсць і цяпер, не ўсе скідваюць суму.

«Па цэнах крыху вышэйшых, чым у дамах, якія будуюцца, у гатовых прадаюць тыя, каму патрэбна тэрмінова прадаць, — тлумачыць Наталля Літоўская. —

Бо стаміліся чакаць. Занадта доўга не бралі іх нерухомасць, бо ў новабудоўлях побач з блізкім тэрмінам здачы было танней.

Не выключана, што прадаюць, каб дакласці крыху ці дакрэдытавацца, пакуль ёсць крэдыты, і купіць кватэру большай плошчы ў суседняй новабудоўлі. Наогул такі разумны ход — прадаў за 60 тысяч, узяў крэдыт на 20, пабудаваў еўратрошку і атрымаў ключы ў наступным годзе».

Эксперт заўважае, што гэта яшчэ не цэнапад — зрух намеціўся толькі па адным сегменце другаснага жылля.

«У іншых трэнд на зніжэнне захоўваецца, але з якой хуткасцю цэны будуць змяншацца, ніхто не прадкажа».

А вось па новабудоўлях сітуацыю прагназаваць складана.

«Попыт на іх высокі, і нейкіх змяненняў цэн, пакуль ёсць крэдыты, чакаць не варта. Але можна чакаць старту новых праектаў. Там на стадыі катлавана звычайна цэны на 15-20% ніжэйшыя за тыя, што будуць у тым жа доме бліжэй да здачы», — адзначае Літоўская.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Усе навіны →
Усе навіны

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны9

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе11

Знялі з пасады намесніка гендырэктара ТАСС, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі1

Памёр Вячка Станкевіч3

Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ6

Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Амурскай вобласці быў прынамсі адзін беларус5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць